Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Уражанні спн. Алены Анісім ад паездкі кіраўніцтва ТБМ і рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў г. Ліду

Уражанні спн. Алены Анісім ад паездкі кіраўніцтва ТБМ і рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў г. Ліду

14 кастрычніка 2018, 12:10 Грамадства, Культура, Навіны, ТБМ 86
Уражанні спн. Алены Анісім ад паездкі кіраўніцтва ТБМ і рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў г. Ліду

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання і старшыня арганізацыі Таварыства беларускай мовы спн. Алена Анісім, у сваім Фэйсбуку падзялілася ўражаннямі ад паездкі кіраўніцтва ТБМ і рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў г. Ліду, якая адбылася 13.10.2018 г.

Спн. Анісім распавяла, што у Лідскім замку быў праведзены круглы стол, прысвечаны гісторыі рэстаўрацыі гэтага выбітнага помніка архітэктуры. Прысутнічалі музейшчыкі, грамадскасць, адказныя асобы з мясцовых органаў улады, журналісты мясцовай тэлевізіі і друкаваных СМІ. В.а. рэктара Алег Трусаў, я як старшыня ТБМ, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучальна-акадэмічнай працы Павел Церашковіч прэзентавалі дзейнасць нашага Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Для ўсіх прысутных было цікава даведацца пра дзейнасць падрыхтоўчых курсаў, пра запланаваныя спецыяльнасці. Мы атрымалі таксама зваротную сувязь ад моладзі ў выглядзе запоўненых анкет.
Мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй, у якой размешчаны ўнікальныя рэчы. Гэта фактычна наша першая паездка з прэзентацыяй дзейнасці Універсітэта імя Ніла Гілевіча. І вельмі добра, што яна адбылася ў сценах старажытнага адметнага помніка нашай архітэктуры. Спадзяемся, што правядзем яшчэ шэраг такіх прэзентацый па Беларусі.

Крыніца: Фэйсбук

1 of 3
  • Tags
  • Алена Анісім
  • г.Ліда
  • Лідскі замак
  • ТБМ
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Ад Лідскага ТБМ - Слуцкаму ТБМ
Станіслаў Суднік
ТБМ

Ад Лідскага ТБМ - Слуцкаму ТБМ

7 студзеня 2020, 10:26 50
Сапраўдны перадкалядны цуд: Іван Кірчук, Мова нанова, Ліда
Наша Слова
Грамадства

Сапраўдны перадкалядны цуд: Іван Кірчук, Мова нанова, Ліда

18 снежня 2018, 09:44 94
На лідскіх курсах „Мова нанова” глядзелі батлейку
nslowa2
Мова

На лідскіх курсах „Мова нанова” глядзелі батлейку

13 снежня 2018, 22:26 62
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас