Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ад Лідскага ТБМ – Слуцкаму ТБМ

Ад Лідскага ТБМ – Слуцкаму ТБМ

7 студзеня 2020, 10:26 ТБМ 50
Ад Лідскага ТБМ – Слуцкаму ТБМ

23 снежня ў Слуцкім таварыстве беларускай мовы выступіў бард з Ліды, намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк.

Мерапрыемства было прысвечана 30-годдзю заснавання ТБМ імя Ф. Скарыны. У пачатку імпрэзы старшыня Слуцкага ТБМ Зінаіда Цімошак выступіла з уступным словам, у якім распавяла пра нялёгкія ўмовы, у якіх прыходзіцца займацца папулярызацыяй беларускай мовы ў Слуцку.

 На вечарыне прысутнічаў 21 чалавек. Случчанам вельмі спадабаўся выступ лідскага барда Сяргея Чарняка, які валодае выдатным голасам. Да таго ж ён вельмі пазітыўны выступоўца і ўмее развесяліць публіку. Сваімі чароўнымі песнямі і жартамі Сяргей Чарняк стварыў атмасферу свята і падняў настрой перад Калядамі і Новым годам.

Лічу, што цудоўнае выкананне сваіх песень Сяргеем Чарняком, песень на словы Багдановіча, з рэпертуару Лявона Вольскага і Вайцюшкевіча надоўга запомніцца жыхарам Слуцка. Сапраўдны артыст, ён добра ўмее заводзіць аўдыторыю. Случакі спявалі разам з ім і калядныя песні, і Пагоню. “Пагоню” спявалі стоячы.

Удзельнікі гумарыстычнага гуртка пры Слуцкім ТБМ паказалі сцэнкі пра адпачынак даяркі і “выхад кіраўніка краіны ў народ”. Случчане разышліся ў добрым настроі пасля агульнага здымка.

Зінаіда Цімошак,

старшыня Слуцкага ТБМ.

  • Tags
  • Слуцк
  • Сяргей Чарняк
  • ТБМ
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Адбылася прэзентацыя "Гісторыі Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці"
nslowa2
Выданні

Адбылася прэзентацыя "Гісторыі Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці"

7 лістапада 2018, 16:55 116
«Божа, што вы хочаце ад нас?» Як гомельскія садкі рэагуюць на прапановы стварыць беларускамоўныя групы
nslowa2
Грамадства

«Божа, што вы хочаце ад нас?» Як гомельскія садкі рэагуюць на прапановы стварыць беларускамоўныя групы

6 лістапада 2018, 20:10 48
Уражанні спн. Алены Анісім ад паездкі кіраўніцтва ТБМ і рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў г. Ліду
nslowa2
Грамадства

Уражанні спн. Алены Анісім ад паездкі кіраўніцтва ТБМ і рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў г. Ліду

14 кастрычніка 2018, 12:10 86
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас