Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Час прывёў на Парнас

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:04 літаратура 87
Час прывёў на Парнас

Дом Валянціна Таўлая наведалі вучні СШ №13 г. Ліды. Для іх была арганізавана экскурсія па экспазіцыі “Час прывёў на Парнас”, на якой прадстаўлены матэ-рыялы пра лідскіх творцаў мастацкага слова. Асноўным акцэнтам для знаёмства з выставачнай залай для сённяшніх наведвальнікаў стаў паэт Віктар Бачароў. Так, майстра прыгожага пісьменства няма сярод нас ужо 20 год, але памяць засталася на доўгі час. Трэба зазначыць, што Віктар Мітрафанавіч працаваў у гэтай жа школе дырэктарам. Настаўнікі памятаюць той перыяд. А вось вучням было цікава аб гэтым даведацца. Яны пазнаёміліся з паэтам праз сабраны пра яго матэрыял – рукапісы, фотаздымкі, кнігі.

Хочацца спадзявацца, што памяць пра паэта, якому 8 лютага споўнілася б 75 год застанецца надоўга. Бо напісанае ж застаецца…

Акрамя таго, вучні даведаліся, што Лідчына – край паэтычны, які аздоблены мастацкімі творамі, якія прані-заны шматлікімі тэмамі, асноўнай з якіх – гэта любоў да Радзімы, да свайго народа.

Такім чынам можа кожны ўпэўніцца, калі наведваецца на экспазіцыю “Час прывёў на Парнас”.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас