Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
МЫ ПАМЯТАЕМ!

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:41 Грамадства 38
МЫ ПАМЯТАЕМ!

22 чэрвеня. Роўна ў 4 гадзіны раніцы

Ля Кургана неўміручасці сабраліся лідзяне. Жыхары Ліды – ад моладзі да ветэранаў, прадстаўнікоў улады, актывістаў прад-прыемстваў і грамадскіх арганізацый – прыйшлі сюды не па абавязку. А таму, што інакш нельга.

Гэтая дата – 22 чэрвеня 1941 года – адклікаецца болем у кожнай беларускай сям’і. І праз 85 гадоў мы зноў стаім, схіліўшы галовы ў хвіліне маўчання.

              Атмасфера скрухі і памяці

На “зялёнай зоне” былі разгорнуты сімвалічныя кампазіцыі:

“Водбліск памяці” – знак 85 гадоў мірнага неба над нашай галавой.

Памежны слуп – увасабленне пераемнасці пака-ленняў абаронцаў Айчыны.

                      Дыялог пакаленняў

Адмысловым момантам стаў кранальны дыялог паміж салдатам у форме часоў Вялікай Айчыннай і сучасным вайскоўцам:

– Ты не сышоў, – сказаў салдат сённяшняга дня.

– Нам ніхто не загадаў, – адказаў герой мінулага.

Гэтыя кароткія, але глыбокія словы падкрэслілі непарушную сувязь часоў і наш вечны абавязак стаяць на варце міру.

Лідзяне ўсклалі кветкі да мемарыяла ў знак глыбокай удзячнасці тым, хто коштам свайго жыцця абараніў волю нашай Радзімы. Подзвіг герояў не будзе забыты – ён назаўжды ў нашых сэрцах.

ТК “Навіны Лідчыны”.

Фота з розных крыніц.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас