Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”

“Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”

7 сакавіка 2026, 22:39 Мова 70
“Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”

Шосты школьны дзень у СШ  № 12  г. Ліды завяршыў Тыдзень роднай мовы “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. На працягу тыдня вучні змагаліся за званне лепшага знаўцы беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі, біяграфіі класікаў, за званне самага эрудыраванага, кемлівага, творчага, адказваючы на сур’ёзныя і жартаўліва-хітрыя пытанні, адгадваючы загадкі, рэбусы, рашаючы моўныя задачы, узгадваючы беларускія творы, дэкламуючы беларускія вершы.

Дзеці яшчэ раз упэўніліся ў разнастайнасці і багацці роднай мовы, на якой трэба размаўляць і якую трэба берагчы і захоўваць. Як запавет нам гучаць словы класіка беларускай літаратуры Я.Коласа: “Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”.

ТК “Адукацыя Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас