Home
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Хрыстос уваскрос!

 

Вясна ўзышла над Беларуссю

Залатаспеўным капяжом.

Блакiт Радзiмы першы бусел

Зноў мерыць стомленым крылом.

Са звонам ускрылiўшы з храмаў,

Вясновы вецер клiч разнёс:

“Смерць перамогшы, грэх Адамаў,

Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!!!”

Зямля скiдае посны саван.

I нараджае з небыцця

Пралескi як сцвярджэнне славы

Таго, Хто даў пiтво жыцця.

I ты, калi збалеў душою,

Аддай свой боль галлю бяроз.

I свежай ciлаю напоiць

Лагодны шэпт: “Хрыстос васкрос!!!”

 

Ўваскрос Ён – гэта значыць, браце,

Свой крыж рашуча ўзняўшы услёд,

У латах Божай благадацi

На бой з грахом пачнём паход!

Хрыстос у смерцi вырваў жала!

Душу мы вырвем з мiтуснi,

Найперш каб у зямным жадала

Ўскрылiць да Божай вышынi!

Напоўнiм вечным кожны момант,

Падняўшы Крыж Хрыста, як сцяг,

I пад грахоўным бураломам

Да Царства Бога знойдзем шлях!

Алег Нагорны.

Previous article 35 гадоў Чарнобыльскай трагедыі
Next article Кнігазбор Храбтовічаў: на шляху вяртання

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215