Вячаслаў Вітале-віч Швед (нар. 7 каст-рычніка 1956, Гародня) – беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафесар (2005).
Скончыў гіста-рычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне (1979). У 1974-1979 працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе. У 1979-1983 навучаўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995-1998 – у дактарантуры. У 1982-1995, 1998-2001 і з 2005 выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гарадзенскага ўніверсітэта.
У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Гандаль у Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30-50-я гады ХIX ст.)” (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Баранава), а ў 2001 абараніў доктарскую дысертацыю “Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)”.
У 2001-2005 гг. прарэктар па навуковай рабоце УА “Гарадзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных працаўнікоў і спецыялістаў адукацыі”. З 1 верасня 2005 г. прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з сакавіка 2007 прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадчыка кафедры, з сака-віка 2008 па 1 красавікa 2013 г. загадчык гэтай кафедры.
Звольнены з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка 2013 года Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. Выступіў у СМІ з адкрытым лістом, заявіўшы, што звальненне з'яўляецца палітычным. Выдаленне Шведа асудзіў між іншым польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.
Сферы навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1-й пал. XIX ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772-1863., гісторыя Гародні і Гарадзеншчыны (X-XX стст.), развіццё турызму ў Панямонні.
Агульная колькасць публікацый на 1 студзеня 2009 г. – 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.
Вячаслаў Швед добра валодае польскай мовай.
Паводле СМІ.

