30 верасня ў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” адбылася значная літаратурна-асветніцкая падзея – гадзіна пісьменніка “Маё багацце ўсё – у слове”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, прафесара Ніла Сымонавіча Гілевіча. Мэта мерапрыемства – не проста згадаць асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху класіка, але і дапамагчы будучым выпускнікам глыбей адчуць філасофскую глыбіню яго паэзіі.

Навучэнцы даведаліся пра велізарны ўклад Ніла Гілевіча ў беларускую фалькларыстыку, перакладчыцкую дзейнасць і мовазнаўства. Ніл Гілевіч паўстаў як першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, як першы рэдактар газеты “Наша слова”.

Мерапрыемства суправаджалася відэапрэзен-тацыяй з унікальнымі архіўнымі фотаздымкамі і аўдыязапісамі, дзе сам пясняр чытае свае творы. Прыемным музычным акцэнтам стала праслухоўванне песень на вершы паэта, якія даўно лічацца народнымі.
У свой час Ніл Гілевіч наведаў Лідчыну, сустракаўся з папярэднікамі гэтых самых навучэнцаў у сценвах Лідскага каледжа.
ТК “Культура Лідчыны”.

