Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:54 Грамадства, Культура 0
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

Тры беларускіх гарады афіцыйна стануць сталіцамі СНД! На паседжанні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД  прынята важнае рашэнне. У наступным годзе адразу тры беларускія гарады атрымаюць адмысловы статус у рамках Садружнасці:

Менск стане Моладзевай сталіцай СНД;

Маладзечна прыме статут Культурнай сталіцы;

Ліда абвешчана Турыстычнай сталіцай Садружнасці.

Наперадзе нас чакае мора маштабных мерапрыемстваў, стромкіх міжнародных праектаў і сустрэч гасцей з усіх куткоў СНД. Наша краіна ў чарговы раз даказвае, што знаходзіцца ў цэнтры самых зыркіх падзей!

 

Маладзечна славіцца як цэнтр беларускага песеннага мастацтва, прымаючы штогод Нацыянальны фэст беларускай песні і паэзіі.

Першымі гарадамі ў гісторыі праграмы “Культурная сталіца СНД”, якая стартавала ў 2011 годзе, былі Гомель і расійскі Ульянаўск. У 2019-ым гэты статус быў прысвоены 1000-гадоваму Берасцю.

 

Як вядома, у невялікі беларускі горад Ліду едуць турысты з Камчаткі і Алтая, з краін блізкага і далёкага замежжа – усе жадаюць акунуцца ў атмасферу Сярэдня-вечча ў Лідскім замку і пабываць на знакамітым піўным фэсце.

Тут можна падняцца на самую высокую вежу зам-ка, паглядзець, як праходзяць вяселлі каралёў, дазнацца, дзе трэба шукаць залаты скарб Тахтамыша, і ўбачыць, як на шклозаводзе робяць унікальны крышталь пад даўніну. А яшчэ ў Лідзе ёсць прыгожая традыцыя: мясцовыя музейшчыкі праводзяць экскурсіі па горадзе ў сярэдня-вечнай вопратцы.

Лідскі замак з'яўляецца самай грандыёзнай спадчынай горада. Гэты аскетычны каменны сярэдня-вечны кастэль быў закладзены ў 1323 годзе вялікім князем Гедымінам, распавядае загадчыца філіялам “Лідскі замак” Лідскага гісторыка-мастацкага музея Ганна Некрашэвіч.

У замку Ганна працуе каля 20 гадоў і ведае не толькі ўсю афіцыйную гісторыю, але і таямніцы пра тое, чаму 71-гадовы кароль Ягайла жаніўся з 17-гадовай кня-жной. Калі турыстам пашанцуе патрапіць у яе экскурсійную групу, Ганна не толькі дазволіць прымерыць рыцарскія даспехі, але і пакажа сакральную сцяну Лідскага замка.

Яна распавяла, што вялікую ролю іграе не толькі рэклама ў інтэрнэце, але і так званае сарафаннае радыё.

– Для нас навіна пра тое, што Ліду зрабілі  турыстычнай сталіцай СНД у 2027 годзе, – вялікі гонар. Мы доўга ішлі да гэтага. Калі ў 2005 годзе пачыналі працу ў паўразбураным замку, нават не марылі, што ён будзе так папулярны. Да нас едуць з усіх куткоў Расіі, а зараз чакаем, што геаграфія нашых гасцей пашырыцца, – адзначыла Ганна Некрашэвіч.

Сучасны замкавы побыт.

Адным з важных дасягненняў з пункту гледжання турыстычнай прывабнасці сталі інтэрактыўныя праекты – у вежах былі адкрыты экспазіцыі, распавядае Ганна Некрашэвіч. – Лідскі замак – не проста сухая выстава, тут павінны быць інтэрактыўныя моманты, і ў нас у вежах іх нямала. Асабліва нашым гасцям падабаюцца залы, дзе яны могуць адчуць сябе каралямі і каралевамі, – тлумачыць яна.

Па словах Ганны Некрашэвіч, у замку прайгралі антураж вяселля каранаваных асоб. Пры гэтым яна распавядае захаваныя легенды.

– Сваё чацвёртае вяселле ў Лідскім замку адзначаў унук Гедыміна, польскі кароль Ягайла. На той момант яму было 71 год, а яго абранніцы Соф'і – 17 гадоў. Баль доўжыўся каля двух месяцаў. І мы не маглі мінуць такой падзеі: усе госці, якія прыязджаюць у замак, садзяцца за стол са стравамі, прымяраюць кароны і становяцца кара-лямі і каралевамі, – адзначыла яна.

Ёсць у Лідскім замку і сакральная сцяна, якой ужо больш за 700 гадоў.

– У нашым замку ёсць традыцыя: дакрануцца да гэтага месца і загадаць жаданне. Яно абавязкова споўніцца – трэба толькі думаць, што да гэтай сцяны дакраналіся рукі Гедыміна, Ягайлы і Вітаўта, – распавяла суразмоўца агенцтва.

Гедымін, Скарына і гіганцкі валун.

Па старажытных вуліцах Ліды карэспандэнтаў правяла экскурсавод Лідскага гісторыка-мастацкага музея Людміла Квач.

Побач са сценамі замка – велічны помнік заснавальніку горада князю Гедыміну, які сядзіць на кані. Шасцімятровая скульптура адліта з бронзы, важыць больш за 2,5 тоны і ўсталявана ў 2019 годзе.

Ёсць у Лідзе і велізарны памятны валун. Яго вага першапачаткова была каля 30 тон – яго было складана перацягнуць, а пасля мастацкай апрацоўкі вага памен-шылася ўтрая, і 10-тонавы валун прывезлі ў гістарычны цэнтр Ліды.

Усталяваны ў Лідзе і свой помнік Францішку Скарыну: ён створаны па ўсіх сакрэтных, але абавязковых патрабаваннях – рукі Скарыны не павінны быць апу-шчаны.

Скарб Тахтамыша на вуліцы Шалома-Алейхема.

Любы экскурсавод заўсёды распавядзе пра “сівыя” легенды свайго горада. Адна з такіх легенд – пра залаты скарб спадчынніка Чынгісхана Тахтамыша, які можа зна-ходзіцца побач з вуліцай Шалома-Алейхема.

– Больш ранняя назва гэтай вуліцы – Тахтамышаў двор. На беразе рэчкі Лідзейкі ў вялікай юрце са сваімі жонкамі і сынамі ў 1397-1398 гадах жыў былы хан Залатой Арды Тахтамыш. Горад яму быў перададзены ў кармленне – ён жыў на падаткі, якія яму плаціла мясцовае насельніцтва, – распавяла экскурсавод Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

Па яе словах, атрымалася так, што Тахтамыш – прамы спадчыннік легендарнага Чынгісхана – атрымаў ва ўладу Залатую Арду, падняў бунт супраць магутнага Тамерлана і змушаны быў уцякаць, а перад гэтым ён спаліў і разрабаваў Маскву і прыхапіў з сабой золата. “І ёсць легенда пра тое, што ў гэтых наваколлях закапаны Тахтамышаў скарб, які дагэтуль не быў знойдзены”, – распавяла экскурсавод.

Цэрквы і касцёлы.

Побач з замкам на стыку вуліц Грунвальдскай, Замкавай і Савецкай стаіць касцёл Узвіжання Святога Крыжа – найстарэйшы храм горада. Ён быў пабудаваны ў другой палове XVIIІ стагоддзя ў стылі знакамітага віленскага барока. Дарэчы, дзверы храма заўсёды адчынены, і турысты часта заходзяць палюбавацца ўнутраным убраннем касцёла.

Амаль побач знаходзіцца і праваслаўны Свята-Міхайлаўскі сабор – велічны храм, помнік эпохі класіцызму. Для Беларусі гэта рэдкі прыклад культавага будынка ў выглядзе аднакупальнай ратонды з калонамі.

Больш  за 15 гадоў назад у Лідзе пабудавалі вытан-чаны храм у гонар святога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона. Ён выкананы ў неавізантыйскім стылі і стаў славутасцю горада.

Туфель “Камандзіровачнага”.

Ёсць у Лідзе і пацешныя гарадскія скульптуры – гэта працы вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Жбанава. Усе яны адліты з бронзы, і ў кожнай ёсць сваё бліскучае месца. Самая папулярная ў турыстаў скульптура – бронзавы “Камандзіровачны”.

– Ён ідзе ў гасцініцу, але яму кажуць: “Няма вольнага нумара”. І ў надзеі на цуд ён размяшчаецца на сваёй валізцы побач з галоўным уваходам. У руцэ ён трымае карту, а другую руку працягвае мінакам у знак прывітання. І ў нас склалася прымета: каб вандроўка прайшла лёгка, трэба наступіць камандзіровачнаму на туфель, – распавяла экскурсавод Людміла Квач.

Курган Неўміручасці.

У Беларусі не толькі за 20 км ад Менска ёсць Курган Славы, але і ў Лідзе – афіцыйна ён завецца Курганам Неўміручасці. Яго пачалі насыпаць 9 траўня 1966 года – тады сюды прывезлі зямлю з месцаў бітваў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Побач з Курганам Неўміручасці размяшчаецца Музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам, дзе экспа-нуецца савецкая ваенная тэхніка.

Прамысловы турызм.

Побач з Лідай знаходзіцца адзін з найстарэйшых беларускіх заводаў – “Нёман”, прадукцыя якога ідзе ў многія краіны свету. На прадпрыемстве кожны дзень бывае да 500 турыстаў.

Любы турыст можа замовіць экскурсію і ўбачыць, як пры 1200 градусах варыцца мядовая карамель для крышталю і выдзімаюцца эксклюзіўныя вырабы.

Асобная лакацыя – гэта музейная калекцыя, у якой прадстаўлена савецкая класіка: велізарныя вазы з партрэтамі правадыроў і вайскаводаў, вінтажныя сервантныя вырабы і сучасныя аўтарскія працы.

Другое жыццё атрымаў сярэднявечны артэфакт, які знайшлі археолагі пры раскопках на тэрыторыі Лідскага замка, – створаная па яго прататыпе на шклозаводзе “Нёман” статуэтка стане адным з сімвалаў музея.

– Шахматная ладдзя з Лідскага замка – узор касцярэзнага майстэрства, выканана ў стылі абстрактнай сімволікі. Пра тое, што перад намі менавіта ладдзя, сведчыць верхняя частка ўзору са своеасаблівымі крыламі Руха – гіганцкай птушкі, вядомай па арабскіх казках, легендах, падданнях старажытных вандроўнікаў. Сярэднявечны майстар стварыў нешта сярэдняе паміж усходняй фігурай і славянскай ладдзёй. Артэфакт сведчыць не толькі пра тое, што ў Лідскім замку гулялі ў інтэлектуальныя гульні, але і што нашы продкі займаліся касцярэзным майстэрствам, – распавялі ў музеі.

Спецыялісты мяркуюць, што ладдзя выразана з рога лася, бо яго шырыня дазваляе выпілаваць фігуру такога памеру.

Крыштальныя ладдзі, якія ўзновяць выяву арыгінала, будуць уручацца пераможцам конкурсаў, якія праводзяць музейшчыкі, і стануць адным з сімвалаў Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

Арыгінальны сярэднявечны артэфакт і яго крыштальная рэпліка экспануюцца на выставах у музеі.

І гэта далёка-далёка не ўсё, чым можа пахваліцца Ліда турыстычная.

 

А тым, хто захоча прагуляцца па Лідзе самастойна, варта спачатку пазнаёміцца з кнігай Леаніда Лаўрэша “Шпацыры па старой Лідзе”.

Ліда чакае новых знакавых праектаў у статусе  Турыстычнай сталіцы СНД, глыбокага ўмацавання простых чалавечых кантактаў, сяброўства і абароны нашых агульных традыцыйных каштоўнасцяў. Ліда гатовая сустракаць гасцей з усіх куткоў СНД на самым высокім узроўні! Тут ёсць чым ганарыцца і што паказаць!

Сёння ўсе турыстычныя дарогі вядуць у Ліду. І думаць трэба загадзя, каб не аказацца ў ролі “Камандзіровачнага” і не начаваць на валізцы.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4625
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3917
За што рэпрэсавалі мяккі знак?
Грамадства

За што рэпрэсавалі мяккі знак?

1 кастрычніка 2018, 15:2316
Далучайцеся да нас