Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Па сцяжынках спадчыны

Па сцяжынках спадчыны

16 ліпеня 2026, 11:21 Культура 37
Па сцяжынках спадчыны

12 чэрвеня ў Лідскім РЦЭТіК адбылося раённае свята беларускага фальклору “Па сцяжынках спадчыны”, на якім свае таленты і веды прадэманстравалі выхаванцы аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем.

Было надзвычай цікава назіраць, як юныя артысты аднаўлялі традыцыі, перадаючы іх ад пакалення да пакалення.

Ад пачатку да канца мерапрыемства гучалі мудрыя народныя прыказкі і прымаўкі, якія напоўнілі паветра цеплынёй і ўсмешкамі. Дзеці з лёгкасцю называлі прадметы побыту нашых продкаў, паказваючы сваю дасведчанасць у гісторыі і культуры роднага краю.

Асаблівую зацікаўленасць выклікалі тэматычныя майстар-класы, дзе кожны мог паспрабаваць сябе ў народных рамёствах і справах.

У канцы свята адбылося ўзнагароджанне самых актыўных і таленавітых удзельнікаў. Лепшыя з лепшых атрымалі заслужаныя дыпломы, а для ўсіх прысутных засталіся незабыўныя ўспаміны і жаданне вывучаць і захоўваць свае родныя традыцыі.

ТК “Навіны Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў
літаратура

Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў

24 жніўня 2023, 07:5914
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

13 снежня 2025, 22:3614
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4813
Далучайцеся да нас