Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Крэва на скрыжалях часу

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:26 Гісторыя і краязнаўства 44
Крэва на скрыжалях часу

13 чэрвеня 2026 г. у Смаргонскім раёне адбыўся штогадовы гістарычны фестываль “Крэва на скрыжалях часу”. Падзея сабрала каля сцен легендарнага Крэўскага замка аматараў гісторыі, рэканструктараў і рамеснікаў, а таксама шматлікую зацікаўленую публіку.

У рамках фестываля адбылася лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Бела-русі Алега Дзярновіча “Крэўскі замак як помнік Сярэднявечча: што мы знайшлі, і што нас чакае?”. Лекцыя была прысвечана археалагічным адкрыццям на тэрыторыі замка ў сезоне 2025 г. і далейшым перспектывам яго даследавання і рэстаўрацыі.

У 2026 г. Крэўскі замак чакаюць значныя змены – адбудова на месцы выяўленай археолагамі мураванай пабудовы XIV ст. новага будынка музея замка і пачатак стварэння яго экспазіцыі. Усе гэтыя пытанні выклікалі непадробную цікавасць слухачоў.

Даследчыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўносяць свой непасрэдны ўклад у справу аднаўлення Крэўскага замка – палявымі даследаваннямі, працамі па кансервацыі і апісанні археалагічных артэфактаў, удзелам у падрыхтоўцы канцэпцыі рэстаўрацыі замка і стварэння музея.

У фэсце разам з іншымі браў удзел Клуб гістарычнай рэканструкцыі з Ліды “Domina cordis”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

13 снежня 2025, 22:3614
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2914
Беларусія вяселлі
Выданні

Беларусія вяселлі

12 верасня 2024, 20:3114
Далучайцеся да нас