Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусія вяселлі

Беларусія вяселлі

12 верасня 2024, 20:31 Выданні 134
Беларусія вяселлі

Набліжаецца 1 верасня, калі пачнецца новы навучальны год у школах і іншых навучальных установах. Мы звярнуліся да вядомага этнографа, былога педагога Сымона Вікенцьевіча Барыса. Нас цікавіла, ці напісаў ён нешта да новага навучальнага года.

– Дзякую за пытанне. Падручнікаў да школы і навучальных устаноў я не пішу. Але як этнограф і фалькларыст яшчэ нешта пішу і друкую за свой кошт. Сёлета закончыў друкаваць трылогію пра беларускае вяселле. А вясельныя песні я запісваў з 1962 года і да 1980-х гадоў. У мяне вясельных абрадаў і песень назбіралася шмат.

У 1970-1972 гадах я завочна вучыўся ў аспірантуры па спецыяльнасці беларуская фалькларыстыка. Тэма маёй канды-дацкай дысертацыі  “Беларуская вясельная паэзія”. Як бачыце, тэма шырокая. Спачатку напісаў дысертацыю па-беларуску, але спатрэбілася напісаць па-руску. Калі напісаў па-руску, дык атрымалася каля 300 старонак. А гэта ўжо было шмат звыш нормы, бо норма была каля 200 старонак. Потым спатрэбілася здаваць экзамен па інфарматыцы і валодаць кампутарам. На гэтым я спыніўся, бо я пачаў працаваць у рэдакцыі часопіса рэдактарам, а там абароны дысертацыі не патрабавалася.

У 2022 годзе я надрукавў кнігу “Вясельныя песні” (аб’ём 228 с.), у студзені 2024 года – кнігу (былую дысертацыю) “Вяселле і яго паэзія” (аб’ём  364 с.) і ў жніўні гэтага года – “Беларускія вяселлі” (аб’ём 340 с.). Апошняя кніга надрукавана накладам 35 штук. Цяпер яна прадаецца ў кнігарні “Акадэмкніга” ў Менску. У кнізе даюцца апісанні беларускіх вяселляў, сабраныя ў 35 вёсках 27 раёнаў. У канцы кнігі надрукавны Дадатак, у якім змешчаны “Народныя вершы аб жаніцьбе”, “Палескія вясельныя строі”, “Вясельныя вянкі ў Беларусі”, “Залатое вяселле ў беларусаў Цюмені”, “Вясельныя юбілеі”.

Усе тры кнігі праілюстраваны каляровымі і чорна-белымі фотаздымкамі. Яны маюць адзін стыль знешняга афармлення.

Гэтыя кнігі спатрэбяцца краязнаўцам, работнікам культуры і асветы.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Беларусія вяселлі
Выданні

Беларусія вяселлі

12 верасня 2024, 20:3114
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Дзень 2
Культура

XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Дзень 2

14 чэрвеня 2026, 09:0414
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Тракелі запрашаюць на Дзень таты!
Грамадства

Тракелі запрашаюць на Дзень таты!

30 мая 2023, 20:2114
Далучайцеся да нас