Home
Навіны

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

Выданне гістарычнага ток-шоу «Intermarium», прысвечанае беларусам-бежанцам у часе Першай сусветнай вайны

 

У 1915 годзе ў глыб Расеі з беларускіх земляў было вывезена, па розных падліках, да 2 млн чалавек.

Ішла Першая сусветная вайна, і людзі беглі ад яе на ўсход. Гэта не магло не паўплываць на паспяховасць праекту па стварэнні маладой беларускай дзяржавы, незалежнасць якой была абвешчана 25 сакавіка 1918 года.

Летам 1915-га расейская армія цярпіць цяжкія паражэнні ад нямецкай. Расейскія ўлады прымаюць рашэнне выкарыстаць тактыку выпаленай зямлі. То бок перамясціць вялікія масы людзей на ўсход, каб пазбавіць праціўніка рэсурсаў. Каб пераканаць насельніцтва заходніх губерняў, перад усім беларусаў, пакінуць свае дамы, была разгорнутая магутная прапаганда. Вялікую ролю ў ёй адыграла праваслаўнае духавенства.

Паводле Анэты Прымака-Онішк, польскай журналісткі, аўтаркі кнігі «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы», спачатку беларусы не збіраліся ў Расею надоўга. Тым больш, кіраўніцтва расейскай арміі пад ціскам польскага грамадства ў хуткім часе адмовілася ад тактыкі выпаленай зямлі. Але снежны ком ужо каціўся: людзі беглі ад страху.

больш тут

  • Tags
  • Intermarium
  • бежанства
  • БНР
  • Гісторыя Беларусі
Previous article Старая прыбіральня ў Гомлі сышла з малатка за $ 30 000
Next article Фотафакт. У Горадні напярэдадні канцэрту да Дня Волі павесілі камеры відэаназірання

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215