Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гісторыя беларускай мовы

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:57 Мова 697
Гісторыя беларускай мовы

Гісторыя беларускай мовы — працэс непарыўнага развіцця беларускай мовы са старажытнай праіндаеўрапейскай(руск.) бел. протамовы.

Беларуская мова з’яўляецца старажытнапісьменнай, гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Мова беларускага народа склалася ў XIV—XVI стагоддзях, калі землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

У познім 17 — пач. 19 ст. у Рэчы Паспалітай жывая старабеларуская гаворка захоўвалася толькі на беларускіх землях і ў простага народа, да пары — у драбнейшай шляхты. Сацыяльная верхавіна грамадства, выхаваная ў польскай культуры, лічыла беларускую мову наогул непрыдатнай для выкарыстання ў літаратуры. Іменна ў гэты перыяд беларусы зведалі асабліва моцны ўціск паланізацыі. Пасля паўстанняў 1830 і асабліва 1863 гадоў паланізацыя, якую праводзілі тагачасныя мясцовая буйная шляхта і каталіцкае духавенства, змянілася русіфікацыяй, якую праводзіў царскі ўрад.

Узоры жывой старабеларускай гаворкі траплялі ў літаратуру пераважна ў творах «школьнай драмы», з якіх толькі адзін[3] быў пры сваім з’яўленні надрукаваны (сатыра «Вітанне на першы выезд з Каралеўца…», 1642), рэшта засталася ў рукапісах. Гэтыя творы, а дакладней, іх фрагменты, і з’яўляюцца практычна адзінымі ўзорамі жывой беларускай мовы таго часу. Мова іх падобная на народную канца 19 — пач. 20 ст., нямала паланізмаў. Запісаныя яны пераважна лацініцай, малая іх частка, што са Смаленскай зямлі — кірыліцай. Апроч таго, некаторыя фанетычныя асаблівасці старабеларускай мовы захаваліся ў помніках пісьменства беларускіх татар канца 16 — пачатку 17 ст., напрыклад, у кітабах.

Сучасны этап развіцця беларускай мовы ўмоўна адлічваецца ад пачатку 19 стагоддзя, калі былі зробленыя спробы стварэння літаратурнай мовы на аснове народных гаворак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас