Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў

Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў

24 жніўня 2023, 07:59 літаратура 245
Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў

Віктар Карамазаў нарадзіўся ў 1934 годзе ў Чэрыкаве на Магілёўшчыне. У часы ІІ Сусветнай вайны сям’я жыла ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці, пасля вайны вярнулася ў Беларусь і пасялілася ў Крычаве.

Ён належаў да так званага філалагічнага пакалення – дзяцей вайны, чыё юнацтва прыйшлося на гады “адлігі”. Працаваў карэспандэнтам у газеце “Магілёўская праўда”, літаратурным супрацоўнікам у “Звяздзе” і “Літаратуры і мастацтве”. Быў загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса “Полымя” і дарадцам у Саюзе пісьменнікаў БССР. Вядомымі творамі Карамазава ёсць “Падранак” (1968), “Па талым снезе” (1973), “Спіраль” (1974), “Дзень Барыса і Глеба” (1981), зборнік выбранай прозы “Дзяльба кабанчыка” (1988), аповесці “Краем белага шляху” (1984), “Крыж на зямлі і поўня ў небе” (1991), “З вясною ў адным вагоне” (2002), раманы “Пушча” (1979) і “Бежанцы” (1990). Кніга публіцыстыкі “Проста ўспомніў я цябе…” (1989). У школьную праграму ўключана яго апавяданне “Дзяльба кабанчыка”. Напісаў аповесць “Крыж на зямлі і поўня ў небе” (1991) пра мастака Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці “Краем белага шляху” (1992) раскрываецца тэма Чарнобыльскай трагедыі. У пісьменніка выйшлі некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расейскіх мастакоў, сярод якіх Жукоўскі, Вашчанка, Бархаткоў, Неўраў. Аўтар сцэнароў мастацкага тэлевізійнага фільма “Зялёныя фрэгаты” (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак. Віктар Кармазаў не дажыў усяго год да свайго 90-годдзя.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас