Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сапраўдны перадкалядны цуд: Іван Кірчук, Мова нанова, Ліда

Сапраўдны перадкалядны цуд: Іван Кірчук, Мова нанова, Ліда

18 снежня 2018, 09:44 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 94
Сапраўдны перадкалядны цуд: Іван Кірчук, Мова нанова, Ліда

Як здараюцца перадкалядны цуды?

Можа іх прыносіць у мяшку Святы Мікалай? 

А можа ён завітае ў Ліду, увасобіўшыўся ў Івана Кірчука?

І гэта сапраўды так. Мова нанова ў Лідзе ў суботу вітала слыннага дзеяча беларускай культуры і, дарэчы, свайго земляка, на адмысловай імпрэзе. Не бачыла такога Ліда даўно!

Іван Кірчук стаў культурным нацыянальным здабыткам, як нечым бясспрэчным і ўнікальным на беларускай сцэне. Шлях да прызнання не назавеш простым, ён пралягаў праз расчараванні, адсутнасць грошай і ўвагі, праз адсутнасць званняў — хаця іх ужо шмат! Але ніколі не зніжаў планку і ўпарта працягваў рабіць сваю справу. Іван Кірчук са сваім тварам, сваім гучаннем. Магу прадказаць, што гэтыя песні дабяруцца нават да сэрцаў тых, хто раней па нейкіх прычынах мог застацца глухім да творчасці «Троіцы». Праграма імпрэзы ў Лідзе была такой, каб не ўражваць складанасцю і канцэптуальнасцю, а каб слухач быў блізка-блізка ад музыкаў, яны ігралі вось побач. А можа, і спяваюць нават проста для яго.

Разам з музыкамі хоўм-бэнда Ga11ery – Аліна Бойка (цымбалы), Alexander Blakhin (народныя інструмэнты), шаноўны госць выканаў тры цудоўныя калядныя песні: «А ў свеце нам навіна», «Го-го-го каза», «Вой там на горэ пеўнік пяе».

Напрыканцы сустрэчы кожны з прысутных мог задаць пытанні і атрымаць змястоўны адказ на кожны з іх.

Відэа:

ч.1 https://www.youtube.com/watch…

ч.2 https://www.youtube.com/watch…

ч.3 https://www.youtube.com/watch…

Свята- канцэрт нагадваў падарожжы душы ў паралельныя сусветы. Гэта сапраўдны беларускі космас!



 

 

  • Tags
  • г.Ліда
  • Іван Кірчук
  • Мова Нанова
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Мова Нанова: Англійскі бультэр’ер разумее па-беларуску
nslowa2
Мова

Мова Нанова: Англійскі бультэр’ер разумее па-беларуску

11 мая 2019, 10:17 61
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
nslowa2
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:43 71
Мова Нанова: Настаўніца са Смалявічаў адкрывае сталінскія пратаколы
nslowa2
Мова

Мова Нанова: Настаўніца са Смалявічаў адкрывае сталінскія пратаколы

16 красавіка 2019, 09:57 78
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас