Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Працягваецца набор на курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Працягваецца набор на курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча

3 кастрычніка 2018, 11:56 Грамадства, Мова, Навіны, ТБМ 30
Працягваецца набор на курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Прыватная ўстанова адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча” працягвае набор на падрыхтоўчыя курсы, якія пачынаюць дзейнічаць з 24 верасня 2018 г. для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы.

Навучанне на курсах вядзецца на беларускай мове!

Адначасова дзейнічаюць трох- і шасцімесячныя курсы. На курсах, якія будуць доўжыцца 3 месяцы, заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень па тры гадзіны на дзень. На курсах працягласцю шэсць месяцаў заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень (па суботах) таксама па тры гадзіны на дзень. Колькасць навучэнцаў у кожнай групе – не больш за 10-12 чалавек.

Кожны курс уключае ў сябе тры прадметы на выбар навучэнца ў любой камбінацыі (гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і французская мовы). Аплата за 72 навучальныя гадзіны складае ўсяго 200 BYN (і за трох-, і за шасцімесяцовы курс).

Каб трапіць на курс, неабходна даслаць заяву і копію квітанцыі аплаты на электронны адрас універсітэта nhuniversitet@gmail.com з пазнакай “Заяўка на курсы”. Аплату неабходна пералічыць на рахунак Прыватнай установы адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча” BY49BLBB30150193050167001001 BIC BLBBBY2X (ААТ “Белінвестбанк”) УНП 193050167 з пазнакай “Плата за курсы”. Пра час і месца падпісання дамовы будзе паведамлена, на падпісанне неабходна будзе прынесці пашпарт і квітанцыю аб аплаце курсаў.

З усімі пытаннямі таксама можна звяртацца да загадчыцы курсаў спн. Эліны +375339023708

Крыніца: http://tbm-mova.by/news_2092.html

  • Tags
  • Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Прайшлі заняткі "Гістарычнай школы" на тэму "Гістарычны цэнтр Нясвіжа"
nslowa2
Грамадства

Прайшлі заняткі "Гістарычнай школы" на тэму "Гістарычны цэнтр Нясвіжа"

23 кастрычніка 2018, 23:06 33
Пра Універсітэт імя Ніла Гілевіча даведаліся і ў Лідзе
nslowa2
Грамадства

Пра Універсітэт імя Ніла Гілевіча даведаліся і ў Лідзе

19 кастрычніка 2018, 23:27 73
Кіраўніцтва Універсітэта імя Ніла Гілевіча пабывала ў Полацку з расповедам пра будучыню і перспектывы ўніверсітэта
nslowa2
Грамадства

Кіраўніцтва Універсітэта імя Ніла Гілевіча пабывала ў Полацку з расповедам пра будучыню і перспектывы ўніверсітэта

19 кастрычніка 2018, 22:40 67
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0020
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4317
Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын
Грамадства

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

5 снежня 2018, 20:4616
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4916
Далучайцеся да нас