Home
ТБМ

Кіраўніцтва Універсітэта імя Ніла Гілевіча пабывала ў Полацку з расповедам пра будучыню і перспектывы ўніверсітэта

Кіраўніцтва Універсітэта імя Ніла Гілевіча пабывала ў Полацку з расповедам пра будучыню і перспектывы ўніверсітэта

У панядзелак, 15 кастрычніка, рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча пабываў у Полацку па просьбе грамадскасці, зацікаўленай даведацца больш пра планы і дзейнасць універсітэта. Сярод кіраўніцтва быў в.а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, адказны за фармаванне бібліятэкі Лявон Баршчэўскі і адказны за гаспадарчую частку Яўген Кажарскі. На сустрэчу прыйшло два дзясяткі чалавек, якія не толькі слухалі, але і задавалі пытанні, дзяліліся сваімі думкамі і парадамі.

Сп. Лявон Баршчэўскі распавёў пра тэматыку бібліятэчных выданняў, прычым некаторыя выданні можна было пагартаць і азнаёміцца. Сп. Уладзімір Колас звярнуў увагу на будучыя адукацыйныя накірункі, патлумачыў, чаму менавіта яны былі абраныя. Сп. Алег Трусаў падзяліўся і практычным досведам, распавёў пра тое, наколькі важнай з’яўляецца адукацыя менавіта па-беларуску ці праз беларускую мову, бо ідэя стварэння ўніверсітэта якрах і палягае ў тым, што нацыятворчы працэс непарыўна звязаны з якаснай вышэйшай адукацыяй.

1 of 14

Крыніца: Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

  • Tags
  • Алег Трусаў
  • г. Полацк
  • Лявон Баршчэўскі
  • Уладзімір Колас
  • Універсітэт імя Ніла Гілевіча
  • Яўген Кажарскі
Previous article Першая еўрапейская місія да Меркурыя
Next article Пра Універсітэт імя Ніла Гілевіча даведаліся і ў Лідзе

nslowa2

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915