Home
ТБМ

Пра Універсітэт імя Ніла Гілевіча даведаліся і ў Лідзе

Пра Універсітэт імя Ніла Гілевіча даведаліся і ў Лідзе

У суботу, 13 кастрычніка, адбылася паездка кіраўніцтва ТБМ і рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў Ліду. У Лідскім замку было запланавана правядзенне круглага стала, прысвечанага гісторыі рэстаўрацыі гэтага помніка архітэктуры. У паседжанні бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, моладзь, журналісты мясцовых СМІ, грамадскія актывісты.

Асноўным выступоўцам быў Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук, які ад самага пачатку ўдзельнічаў у раскопках на тэрыторыі замка і найбольш дасведчаны ў гэтай тэме. Яму задавалі шмат пытанняў, што датычыліся археалагічных даследаванняў, знаходак, а таксама легендаў і міфаў адносна “падземных хадоў” з Лідскага замка. Быў паказаны фільм, зняты некалькі гадоў таму кінастудыяй “Беларусьфільм”, прысвечаны адраджэнню гэтага адметнага гістарычнага помніка. З невялікім паведамленнем выступіў мясцовы краязнаўца, пісьменнік Лявон Лаўрэш. Круглы стол быў арганізаваны дырэктарам музея Ганнай Некрашэвіч. Напрыканцы сустрэчы была арганізаваная экскурсія па тэрыторыі замка з аглядам экспазіцыі.  

Падчас паседжання старшыня ТБМ, дэпутат Алена Анісім, в. а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучальнай і акадэмічнай працы Павел Церашковіч прэзентавалі дзейнасць Універсітэта імя Ніла Гілевіча. У сваіх выступах яны закцэнтавалі ўвагу на адметнасці новастворанай установы адукацыі, распавялі пра сваё бачанне выкладання ў сучаснай вну. У прысутных выклікала зацікаўленасць інфармацыя пра запланаваныя спецыяльнасці, а таксама падрыхтоўчыя курсы, навучанне на якіх ужо пачалося. Старшакласнікі, якія прысутнічалі ў канферэнц-зале замка, запоўнілі прапанаваныя анкеты.

1 of 3

 

Крыніца: Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

  • Tags
  • Алег Трусаў
  • Алена Анісім
  • г.Ліда
  • Ганна Некрашэвіч
  • Лідскі замак
  • Лявон Лаўрэш
  • Таварыства беларускай мовы
  • Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Previous article Кіраўніцтва Універсітэта імя Ніла Гілевіча пабывала ў Полацку з расповедам пра будучыню і перспектывы ўніверсітэта
Next article У офісе ТБМ адбылося адкрыццё курсаў украінскай мовы праз беларускую

nslowa2

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915