Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каляндар “Скарбы Лідчыны”. Выпуск № 4

Каляндар “Скарбы Лідчыны”. Выпуск № 4

4 студзеня 2025, 07:58 Выданні 84
Каляндар “Скарбы Лідчыны”. Выпуск № 4

Лідскі гістарычна-мастацкі музей выдаў чарговы каляндар у серыі “Скарбы Лідчыны”. Гэта ўжо чацвёрты выпуск. Каляндар на 2025 год прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На тэрыторыю Лідчыны вайна прыйшла раніцай 22 чэрвеня 1941 года. Нямецкая авіяцыя бамбіла горад з 22 па 26 чэрвеня. У выніку ператварыўся ў руіны і выгараў цэнтр Ліды, загінулі тысячы людзей. Барацьба насельніцтва Лідчыны супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалася з першых дзён акупацыі. Партызаны і падпольшчыкі наносілі адчувальныя страты ворагу.

У фондах Лідскага гістарычна-мастацкага музея захоўваюцца прадметы – сведкі падзей Вялікай Айчыннай вайны. Яны з’яўляюцца яскравымі крыніцамі гістарычнай памяці. На старонках календара змешчаны выявы музнйных прадметаў, якія размеркаваны па блоках па тры аркушы ў блоку.

1-шы блок – Аўдыёвізуальныя крыніцы;

2-гі блок – Пісьмовыя крыніцы;

3-ці блок – Рэчавыя крыніцы;

4-ты блок – Выяўленчыя крыніцы.

Каляндар адлюстроўвае нязначную частку музейных збораў. Усё астатняе больш дасканала і грунтоўна можна паглядзець і вывучыць у самім музеі.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас