Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

6 жніўня 2019, 12:36 Спорт, ТБМ, У свеце 149
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Лявон Анацка

Недалёка ад Канадыйскай мяжы, на поўначы штату Нью Ёрк, недалека ад Ніагарскага Вадаспаду, маратонец, а таксама старшыня Лідскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Лявон Анацка прыняў удзел у маратоне на 100 міль (160 км) (none-stop) без перадыху.

Арганізатар маратону — некамерцыйная дабрачынная арганізацыя Bluefoundation, місія якой заключаецца ў дапамозе і падтрымцы мясцовых сем’яў у каторых ёсць хворыя на рак, і адначасова, каб павысіць дасведчанасць пра мужчынскае здароўе. Арганізацыя збірае сродкі арганізоўваючы спартыўныя мерапрыемствы, такія як 100 мільны (160 кіламетровы) маратон Mighty Mosquito (Магутны Маскіт).

https://www.nslowa.by/wp-content/uploads/2019/08/received_503698517104407.mp4

Распачаўся маратон 3-га жніўня а 6-ай раніцы. Па ўмовах маратону на дыстанцыю ў 100 міль адводзілася 30 гадзін часу.  Маршрут складаўся з бегу па лясных сцежках, праз камяні і бярвеньні, з перападамі ў пад’ёме больш за 1300 метраў. Бег без перапынку на сон. Ва ўмовах ночы спартоўцы асвятлялі сабе шлях аўтаномнымі ліхтарыкамі, якія замацоўваліся на галаве.

Галоўны прынцып маратону — “Перамога тут не галоўнае, галоўнае – ўдзел”.

https://www.nslowa.by/wp-content/uploads/2019/08/received_2116704378631842.mp4

У падтрымку сп. Лявона самы непасрэдны ўдзел у арганізацыі самой паездкі на маратон Mighty Mosquito прымаў Катэдральны Сабор Святога Кірылы Тураўскага БАПЦ (Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы) у Нью Ёрку. Сп. Зянон Пазьняк, старшыня Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ, тэлефанаваў увесь час са словамі падтрымкі, цікавіўся і клапаціўся аб самаадчуваньні Лявона…

На жаль маратонец Лявон не дабег 9 міль, сударга звяла ногі…

Як распавёў стараста Катэдральнага Сабора Святога Кірылы Тураўскага сп. Аляксандр Хамчанка, які быў на самым маршруце ў групе падтрымкі разам са сваёю жонкаю Людмілай: “Дыстанцыя сапраўды выдалася вельмі складаная. На працягу ўсёй дыстанцыі дзяжурылі медыкі. Арганізатары прыгатавалі таксама ўсе неабходнае: ежа, вада, гарбата, кава, сокі, садавіна, гародніна. Спартоўцы беглі па цяжкім маршруце. Тое што прадэманстраваў Лявон на маратоне, гэта быў сапраўдны подзьвіг. Ён мог бегчы і далей, заставалася толькі адно кола ў 9 кіламетраў, але вырашылі проста не рызыкаваць, бо гэта сапраўды не было прынцыповым.”

Аўто групы падтрымкі з нумарам “Беларус”
Вось так ночыла група падтрымкі, а Лявон усю ноч бегаў

Аўто групы падтрымкі з нумарам “Беларус”

1 of 2

У якасці эмацыйнага падарунку, каб падтрымаць спартовы дух сп. Лаявона, пасля маратону была арганізавана экскурсія на знакаміты цуд свету Ніагарскі Вадаспад.

21 спартовец узялі старт у маратоне Mighty Mosquito на 100 міль, але здолелі дабрацца да фінішу 11.

Лідзянін Лявон Анацка ў ЗША быў адзіны ўдзельнік маратону Mighty Mosquito, як замежнік і які ўпершыню прадставіў на ім нашу краіну Беларусь.

Лявон Анацка у маратоне Mighty Mosquito

1 of 3

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая
Культура

Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая

6 чэрвеня 2024, 23:1915
Далучайцеся да нас