Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лепшы шахматыст усіх часоў Карлсен сенсацыйна прайграў 18-гадоваму беларусу

Лепшы шахматыст усіх часоў Карлсен сенсацыйна прайграў 18-гадоваму беларусу

4 студзеня 2025, 07:52 Спорт 71
Лепшы шахматыст усіх часоў Карлсен сенсацыйна прайграў 18-гадоваму беларусу

На чэмпіянаце свету па рапіду і бліцу ў Нью-Ёрку 18-гадовы беларус страсянуў увесь шахматны свет, перамогшы лепшага гульца ўсіх часоў. Пра гэта паведаміла Беларуская федэрацыя шахмат.

Адзін з прадстаўнікоў Беларусі, гросмайстар Дзяніс Лазавік, атрымаў сенсацыйную перамогу над нарвежцам Магнусам Карлсенам, які летась стаў чэмпіёнам свету па рапіду і бліцу.

Па інфармацыі федэрацыі, Лазавік выйграў у Карлсена ў пятым туры. Пасля першага гульнявога дня ў беларускіх удзельнікаў было па 3,5 ачка з пяці. Сам Карлсен прызнаўся, што знерваваўся пасля паразы, але адзначыў, што Лазавік сапраўды згуляў лепш і перамога была заслужанай.

Карлсен пракаментаваў сваю няўдачу: “Я сёе-тое выпусціў з віду, таму заўтра паспрабую выправіць памылку”.

Адзначым, што ў верасні 2024 года Магнус Карлсен быў прызнаны Міжнароднай шахматнай федэрацыяй лепшым гросмайстрам усіх часоў. Ён быў чэмпіёнам свету з 2013 па 2023 год, паспяхова абараніўшы тытул чатыры разы. У 2023 годзе Карлсен адмовіўся ад пятай абароны тытула, і ён перайшоў да кітайскага шахматыста Дына Ліжэня.

У 2023 годзе беларус Лазавік увайшоў у топ-8 лепшых шахматыстаў свету, што дазволіла яму ўдзельнічаць у турніры Champions Chess Tour у Таронта, дзе ён таксама сустрэўся з Карлсенам, але тады не змог атрымаць перамогу.

Чэмпіянат свету па рапіду і бліцу праходзіў у Нью-Ёрку з 25 па 31 снежня. У адкрытым турніры ўдзельнічалі 184 шахматысты з 65 краін, а ў жаночых спаборніцтвах – 115 удзельніц. Беларусь на турніры прадстаўлялі Дзяніс Лазавік і Максім Царук. Прызавы фонд чэмпіянату складае адзін мільён даляраў.

Віктар Туманаў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Мова - найбольшы скарб для кожнага народа
Мова

Мова - найбольшы скарб для кожнага народа

2 сакавіка 2021, 21:4123
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4621
НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ
Культура

НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ

22 ліпеня 2021, 00:0121
Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"
літаратура

Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"

29 студзеня 2026, 22:4419
Далучайцеся да нас