Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адзін з заснавальнікаў “Маладняка”

Адзін з заснавальнікаў “Маладняка”

29 студзеня 2026, 22:44 літаратура 39
Адзін з заснавальнікаў “Маладняка”

22 студзеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Андрэя Александровіча (1906-1963) – аднаго з самых яркіх беларускіх паэтаў 1920-1930-х гадоў.

Андрэй Александровіч меў незвычайны лёс і пакінуў пасля сябе неад-назначную памяць. З аднаго боку, ён быў вельмі таленавітым і пладавітым творцам, эмацыйным выступоўцам, стаў адным з трох заснавальнікаў першага беларускага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. З іншага ж боку, ён скарыстаўся сваім талентам, каб пісаць творчыя даносы на сваіх жа калег-пісьменнікаў.

Усё гэта – выкрыванне “нацдэмаў” і “шкоднікаў”, оды партыйнаму і савецкаму начальству, згода з абмежаваннямі для роднай культуры – не дазволіла яму і самому пазбегнуць рэпрэсій. У 1938 годзе Андрэй Александровіч быў арыштаваны і аператыўна асуджаны да 15 гадоў лагераў – пакутніцкай працы на Крайняй Поўначы. Яго прыклад сведчыць, што карнікі і ініцыятары рэпрэсій хутка самі становяцца ахвярамі карнай сістэмы.

Паэт нарадзіўся ў Менску ў сям’і шаўца. Бацька заўчасна памёр, і Андрэй быў вымушаны пайсці працаваць яшчэ ў дзяцінстве. Першай яго прафесіяй было шавецтва, аднак не цураўся ён і выпадковага заробку.

У 1914 годзе хлопчыка аддалі вучыцца ў царкоўна-прыходскую школу, а потым ён вучыўся ў Менскім педагагічным тэхнікуме, а ў 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Малады паэт з’яўляўся адным з арганізатараў літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923). У 1925 годзе ён стаў рэдактарам часопіса “Малады араты”, потым – намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная Полаччына” і адказным сакратаром акруговай нацыянальнай камісіі. У 1932 годзе Андрэй Александровіч быў прызначаны намеснікам старшыні аргкамітэта па ўтварэнні Саюза пісьменнікаў БССР, прымаў удзел у першым Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў.

У 1936 годзе Андрэя Александровіча абіраюць членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларускай ССР. Пэўны час ён з’яўляўся дырэктарам Інстытута мовы АН БССР, пад яго рэдакцыяй быў выдадзены “Руска-беларускі слоўнік” (1937).

Літаратурная дзейнасць Андрэя Александровіча пачалася яшчэ ў пачатку 1920-х гадоў. Першы яго верш “Ад беларускай моладзі” быў надрукаваны ў 1921 годзе ў газеце “Савецкая Беларусь”. У 1925 годзе выйшаў з друку першы зборнік паэта “Па беларускім бруку”, у гэтым жа годзе – раман “Ваўчаняты” (напісаны ў суаўтарстве з Анатолем Вольным і Алесем Дударам). Крыху пазней былі выдадзены кнігі “Прозалаць” (1926), “Угрунь” (1927), “Фабрыка смерці” (1929) і шмат іншых.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас