Home
літаратура

У Хельсінкі памёр беларускі перакладчык “Калевалы” Якуб Лапатка

У Хельсінкі памёр беларускі перакладчык “Калевалы” Якуб Лапатка

30 снежня ў Хельсінкі памёр вядомы перакладчык з фінскай мовы, аўтар перакладу карэла-фінскага эпасу “Калевала” Якуб Лапатка.

 Нарадзіўся ў 1944 годзе ў вёсцы Аўсюкова Расонскага раёна Віцебскай (тады Полацкай) вобласці. У 1961 годзе скончыў вясковую школу-дзесяцігодку. У школьныя гады, падчас паездак да сваякоў у Карэлію, вывучыў карэльскую мову.

У 1967 годзе паступіў у Менскі дзяржаўны інстытут замежных моў (цяпер Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), дзе атрымаў спецыяльнасць перакладчыка з англійскай і іспанскай мовы. Дваццаць гадоў працаваў настаўнікам іспанскай мовы ў сярэдняй школе № 5 горада Наваполацка. Быў сябрам літаратурнага аб’яднання “Крыніцы”, якое ўзначальваў Уладзімір Арлоў. Выступаў актыўным ініцыятарам стварэння ў сваёй школе беларускіх класаў. Са сваіх вучняў стварыў гурток перакладчыкаў на беларускую мову. Склаў першы іспанска-беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў.

У 1993 годзе на запрашэнне Саюза перакладчыкаў Фінляндыі прыбыў на стажыроўку ў Хельсінкі. Прайшоў пяцісеместравы курс фінскай мовы і дыялекталогіі, куды пасля адпаведнага іспыту быў прыняты адразу на апошні, пяты курс. Некалькі гадоў працаваў у Хельсінкскім уні-версітэце, выкладаў беларускую мову на факультэце славістыкі, таксама быў рэферэнтам-перакладчыкам у Інстытуце сусветнай культуры пры Хельсінкскім універсітэце.

У 2015 годзе ажыццявіў пераклад на беларускую мову карэла-фінскага паэтычнага эпасу “Калевала”. За гэтую працу стаў першым лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана. Усяго выдаў больш за трыццаць кніг перакладаў з фінскай, нямецкай, французскай, іспанскай, стараіспанскай, старапартугальскай, старашведскай, лацінскай на беларускую і расейскую мовы, а таксама шэраг уласных работ: слоўнікаў, размоўнікаў, граматыч-ных нарысаў і дапаможнікаў для тых, хто вывучае фінскую мову.

Светлая памяць.

Previous article Каляндар “Скарбы Лідчыны”. Выпуск № 4
Next article Калядным абрадам ужо трэба вучыць

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202418
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202516
У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча
Культура

У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча

чэрв 9th, 202015