Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мастацкае слова натхнёна хвалюе

Мастацкае слова натхнёна хвалюе

26 студзеня 2022, 21:10 Выданні, Культура 38
Мастацкае слова натхнёна хвалюе

Не сакрэт, што моц мастацкага слова ў літаратуры мае асаблівы кошт, сваю сілу і свой шлях. Гартаючы новы нумар альманаха “Літаратурны экватар”, хочацца падвесці нейкі вынік працы нашага клуба, бо ён дванаццаты па ліку, і як след, значна раскрывае наш набытак. Усе гэтыя гады мы імкнуліся ствараць такую кульурную прастору для нашых аўтараў, а значць і для чытачоў, якая б змагла падтрымаць намаганні творцаў у пошуках сваіх дарог да мастацкасці ў літаратуры і яе разнастайнасці. Але мастацкасць, як і майстэрства, прыходзяць праз пэўны пошук раўнавагі паміж сутнасцю слова і яго глыбокім асэнсаваннем праз вобразы, сімвалы, эпічныя і лаканічныя моўныя напрацоўкі. Новы альманах мае на сваіх старонках творы дваццаці чатырох аўтараў, кожны з якіх, працуючы ў розных напрамках і стылях, імкнецца дадаць у свае творы шмат цікавых мастацкіх прыёмаў і ўласных напрацовак.

Прыемна, што наш літаратурны клуб “Эквтар” на працягу ўсяго каляндарнага года прадэманстраваў моцную прагу да творчага развіцця, пошуку цікавых метадаў працы і насыціўся немалой колькасцю змястоўных мерапрыемстваў, цікавых сустрэч, новымі творамі, эмоцыямі, здабыткамі. Не сумняваюся, што “Экватар” змог знайсці ва ўмовах сацыяльна-эпідэміялагічнага напружання патрэбныя формы працы, праз якія нашыя аўтары і чытачы адчулі дух творчай еднасці, калі разам удаецца нашмат болей, калі кожны сябра сваім імпэтам і настроем дапамагае каваць, нібыта дужы каваль, добрую збрую для свайго Пегаса, каб надалей несціся па прасторах бяскрайняй літаратурнай краіны, дзе няма месца скрусе, трывозе, абыякавасці. Таму мастацкасць была мною адразу акрэслена як важкі аргумент якаснасці твораў нашых аўтараў, чыя прага да новых вышынь становіцца ўжо прафесійным абавязкам.

А цяпер пагаворым аб персаналіях. Шмат у чым цікавіць сваёй актуальнасцю і рознабаковасцю паэзія Кірыла Бандзерса,  Міхася Башуры, Глеба Ганчарова, Вячаслава Данілава, Мікалая Іваноўскага, Юрася Нератка. Глыбіня і мілагучнасць прысутнічае ў паэтычных творах Евы Сайнцэр, Валянціна Шведава і Ігара Шыршова, навацыйнасць і нязгубны трагізм адчуваецца ў радках Людмілы Шчэрбы, адкрытасць і чалавечнасць – у вершах Таццяны Юрэвіч. Цікава аздобіў альманах паэтычнымі загадкамі-блытанкамі Серж Мінскевіч. Гэта толькі рысы мастацкасці, але за імі стаіць духоўная праца паэта, яго нескароная адданасць слову.

Зусім па-новаму загучалі вершы ў перакладах з рускай мовы на беларускую шэф-рэдактара альманаха, паэткі, пісьменніцы, журналісткі Інгі Вінарскай. На старонках новага нумара альманаха можна прачытаць частку гэтых перакладаў, якія цалкам увайшлі ў вершаваны зборнік аўтаркі “Гучы, маё сэрца, гучы!..” Тут можна смела казаць пра пераклад-чыцкі талент спадарыні Вінарскай, бо не кожны аўтар здольны так якасна і непрадузята перакладаць уласныя творы, мноігя з якіх даволі складаныя. А што тычыцца непасрэдна новага нумара альманаха, то тут неабходна заўважыць, што Інга Вінарская правяла вялікую працу з ягонымі аўтарамі. Яе арганізатарскія, рэдакцыйныя і дызайнерскія здольнасці папросту захапляюць!..         

Працягваючы тэму аўтарскіх падборак, адзначу, што аздобілі шчырай навізной і ўласнай прагай да ўразлівасці насычанага празаічнага слова Якаў Анапрэенка, Таццяна Барысюк, Валянцін Урублеўскі, Тарэза Кавальчук, Валянціна Каваленка, Іван Лосікаў. Яны здольныя ўцягнуць чытачоў у прастору жыцця сваіх герояў, перадаць тыя эмоцыі і перажыванні, якія блізкія самім аўтарам. Глыбінёй адчування жыцця і прываблівасцю сюжэта змаглі ўразіць Вольга Любашына, Дзмітрый Марозаў, Людміла Сівалобава. Дарэчы, апавяданні спадарыні Сівалобавай для новага нумара альманаха пераклала на беларускую мову таксама Інга Вінарская.

Асобна неабходна адзначыць той факт, што ўвесну 2021 года споўнілася б шэсцьдзесят год нашаму сябру, паэту і барду Валерыю Скакуну, які пайшоў ад нас у 2016 годзе. Мы прысвяцілі ягонай памяці травеньскую імпрэзу. Па склаўшайся ўжо традыцыі, мы кожны год друкаем творы Валерыя Скакуна. На гэты раз – урывак з аповесці “Першы снег”, якая з’яўляецца аўтабіяграфічнай і вельмі акутальнай, бо праблема выбару моладдзю свайго шляху ў жыцці вельмі важкая.

Урэшце можна дакладна адзначыць, што новы нумар альманаха “Літаратурны экватар” атрымаўся якасны і, на мой погляд, даволі ёмісты і інфармацыйны. Ён аздоблены пяццю інфармацыйнымі блокамі, каб чытачы ў храналагічным парадку змаглі пазнаёміцца з жыццём клуба, ягонымі буднямі і святамі, сустрэчамі і гасцёўнямі. Бо, нягледзячы на пандэмію і розныя забароны, звязаныя з ёю,  літаратурнае і культурнае жыццё на “Экватары” не спынялася, а бруіла, па магчымасці, на карысць нашай роднай культуры і мастацкаму слову. Бо менавіта развіваючы мастацкае слова, у першую чаргу на роднай  мове, мы працягваем традыцыі нацыянальнай літаратуры, якая цесна звязана з блізкімі па духу славянскімі літаратурамі, традыцыйна любімымі нашым народам.

Нарыканцы хачу пажадаць усім нашым аўтарам адчуваць сябе сапраўднымі прыхільнікамі праўдзівага і няўрымслівага мастацкага слова, за якім заўсёды будучыня і вялікая пашана. Таму будзем працаваць і радаваць сваім натхненнем добрых і ўражлівых чатычоў. Усім нашым аўтарам і сябрам – моцнага здроўя, шчырага кахання і новых цікавых твораў!

Вячаслаў Корбут,

кіраўнік літаратурнага клуба”Экватар”,

паэт, пісьменнік,

журналіст.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5016
Далучайцеся да нас