Home
Грамадства

Мадэрнізавалі школу імя Валерыя Урублеўскага

Мадэрнізавалі школу імя Валерыя Урублеўскага

Пасля мадэрнізацыі ўрачыста адкрылі ў пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна сярэднюю школу імя Валерыя Урублеўскага. На мадэрнізацыю школы было затрачана 1 мільён 156 тысяч беларускіх рублёў. На мерапрыемства ў Жалудоцкую СШ прыехалі намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі і іншыя асобы.

У гэты дзень дырэктар школы Уладзімір Васількевіч прымаў шчырыя віншаванні і падарункі для школы, а таксама гучалі песні і радасныя апладысменты з нагоды такога добрага і светлага свята. Была ў гэты дзень і экскурсія па школе, азнаямленне з класнымі пакоямі, розныя сустрэчы і ўспаміны. На адной са сцен школы з’явіліся партрэты знакамітых землякоў, сярод якіх і партрэт Валерыя Урублеўскага, які з Жалудка быў родам і якому сёлета спаўняецца 185 гадоў з дня нараджэння. З 1971 года школа носіць імя Валерыя Урублеўскага – аднаго з бліжэйшых паплечнікаў Кастуся Каліноўскага ў перыяд паўстання 1863 года, затым генерала Парыжскай камуны, чалавека, які актыўна ўдзельнічаў у рабоце Першага Інтэрнацыянала.

Аксана Шпа. Фота “Дзянніца”.

Previous article Навіны Германіі. У Германіі прапанавалі заснаваць пасаду паэта пры бундэстагу
Next article Краязнаўчыя чытанні адбыліся ў Карэлічах

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202418
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015