Home
Навука

Краязнаўчыя чытанні адбыліся ў Карэлічах

Краязнаўчыя чытанні адбыліся ў Карэлічах

У Карэлічах адбыліся XIV Карэліцкія краязнаўчыя чытанні, арганізаваныя Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі і Карэліцкім райвыканкамам. Перад пачаткам чытанняў адбылася прэзентацыя зборніка навуковых артыкулаў “Карэлічы і Карэліцкі раён: рэгіянальныя асаблівасці развіцця X-XX стагоддзяў. Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі”, у якой надрукавана шмат матэрыялаў па археалогіі, гісторыі і культуры Карэліцкага раёна.

Падчас Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў, слухачы даведаліся шмат цікавага па гісторыі Карэліцкага раёна. Выступоўцы распавядалі пра Карэліцкую мануфактуру, мясцовыя габелены, прыходы ў Вялікіх і Малых Жухавічах, пра князя Дамініка Гераніма Радзівіла і графа Ваўжынца Путкамера, пра гісторыю школы ў Карэлічах і іншыя. Гучалі і даклады падчас мерапрыемства, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменнікаў – землякоў Янкі Брыля, Міколы Бусько, Іцхака Кацэнельсана. Да Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў была арганізавана кніжная выстава “Карэліччына: любы мой край” і выстава вырабаў з мясцовага дома рамёстваў.

Аксана Шпак. Фота: polymia.by.

Previous article Мадэрнізавалі школу імя Валерыя Урублеўскага
Next article Абнаўленне надзеi i абнуленне тугi"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202418
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202516
У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча
Культура

У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча

чэрв 9th, 202015