Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:54 ТБМ 40
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ

Трагічная вестка прыйшла раніцай 17 ліпеня: на 72-ім годзе жыцця памёр Юры Нагорны…

Вядомы ў краіне грамадскі дзеяч, педагог, руплівец роднай мовы, шматгадовы і нязменны кіраўнік Аршанскай раённай арганізацыі ТБМ, сябар Рэспубліканскай і Віцебскай абласной рады арганізацыі.

Проста немагчыма паверыць у рэальнасць таго, што здарылася… Чалавек вялікай душы, выдатны арганізатар, вытанчаны інтэлігент, з якім заўсёды прыемна было пагаварыць, абмяняцца думкамі, абмеркаваць надзённыя пытанні… Колькі ўсяго зроблена ім і пад яго непасрэдным кіраўніцтвам у Оршы і раёне! Культурніцкія імпрэзы, прымеркаваныя да памятных датаў нашай гісторыі, тэбээмаўскія вечарыны з удзелам вядомых пісьменнікаў і музыкаў…

Ён марыў убачыць Беларусь беларускаю, дзе будзе гучаць наша родная мова, дзе будзе павага да нашай нацыянальнай гісторыі і культуры, да нашых нацыянальных герояў. Ён ніколі не заставаўся абыякавы да праблем і актуальных пытанняў з жыцця нашай арганізацыі. І не было за шмат гадоў ніводнага выпадку, калі б шаноўны Юры Аляксандравіч не прысутнічаў на пасяджэнні Віцебскай абласной рады ТБМ, не ўносіў слушныя і карысныя прапановы… ТБМ заўсёды было вельмі важнай часткай жыцця гэтага выдатнага чалавека.

Віцебская абласная рада ТБМ выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Юрыя Аляксандравіча Нагорнага. У гэты цяжкі час мы разам з Вамі!

Вечная памяць выдатнаму Дзеячу і вялікаму Чалавеку!

Юрась Бабіч,

старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ.

 

Нарадзіўся Юры Нагорны на Наваградчыне, на хутары Мондзіна. У 5-м класе напісаў першы верш па-беларуску. Яго апублікавала літоўская газета. Школу скончыў са срэбным медалём.

Усё сваё жыццё Юры Нагорны настаўнічаў, быў дырэктарам школы ў Барані. З 1985 па 1995 год быў старшынём гарсавета ў Барані. На пасяджэннях выступаў па-беларуску. Спрычыніўся да дэсаветызацыі назваў мясцовых вуліц. Дзякуючы яму з’явілася вуліца Радзівілаўская і пераназвалі прадпрыемства «Чырвоны кастрычнік» у «Лёс».

Апошнія гады Юры Іванавіч жыў у Селішчы. Паводле нявесткі Таццяны, ён скардзіўся на болі ў сэрцы і ціск. Пахавалі яго побач з жонкай на Селішчынскіх могілках.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас