Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мова Нанова ў Лідзе далучыліся да 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Мова Нанова ў Лідзе далучыліся да 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

21 лютага 2020, 10:25 Грамадства, Мова 43
Мова Нанова ў Лідзе далучыліся да 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

19-га лютага да Міжнароднага дня роднай мовы, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” ў Лідзе на сваіх занятках у банкетнай залі кафэ Тутака далучыліся да 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі.

Для напісання Агульнанацыянальнай дыктоўкі Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны былі прапанаваныя на выбар чатыры тэксты:
– Аляксей Карпюк “Данута”;
– Васіль Быкаў “На Чорных лядах”;
– Уладзімір Караткевіч “Беларуская песня”;
– Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”.

Выбар курсаў “Мова Нанова” ў Лідзе паў на тэкст Васіля Быкава “На Чорных лядах”. Дыктоўку распачалі вершам Уладзімера Караткевіча “Дзе мой край”, які цудоўна прачытала выкладчыца курсаў Марыя Ганчар.

1 of 22

Пасля напісання дыктоўкі адбылася прэзентацыя цудоўнай песні Людмілы Краснадубскай “Беларусь” у выкананні самой аўтаркі.

Дыктоўку напісалі ўсе на выдатна!

Да ўсяго да Дня роднай мовы ў Лідзе адбудзецца штогадовы квэст для лідзянаў, 22-га лютага, які ладзіць партал Say.by. Свае пляцоўкі для правядзення квэсту прадаставяць кафэ хуткага харчавання Тутака, кавярня Добрая кава, кафэ Тамака.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас