Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Васіль Быкаў. На Чорных лядах

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Васіль Быкаў. На Чорных лядах

10 лютага 2020, 21:26 Мова, ТБМ 78
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Васіль Быкаў. На Чорных лядах

Не хацелася паміраць Валодзьку Сулашчыку, хацелася жыць. Ды, мусіць, пе выпадала. Як не выпадала жыць ягонаму бацьку, шмат каму з шарагоўцаў ды камандзіраў іхняй Слуцкай брыгады. “Некаторыя, можа, і ўберагуцца, – думаў Валодзька, – асабліва па той бок польскай мяжы, але не ўсе”. Валодзька ўжо чуў, што камандзіраў ды кіраўнікоў паўстання палякі выдалі бальшавікам, некаторых парасстралялі ў Слуцку, іншых сем’ямі вывезлі немаведама куды на ўсход.

Яны ведалі, што прысуд ім быў вынесены даўно, гэты зыход быў відавочны, як толькі яны кінулі выклік страшнай сіле і сталі са зброяй у строй. Выклік быў дзёрзкі і рашучы, а сілы ўсё ж малыя. Як заўжды, масы засталіся ўбаку, не падтрымала іх Беларусь. Але яны павінны былі пачаць. Для іх было відавочна: тое трэба было колісь зрабіць, раней ці пазней. Без таго, без іхняе безагляднае адвагі, ахвяр і крыві ўся іх нацыянальная справа, бы невылечны сухотнік, асуджана на вялы, задоўжаны скон. Цяпер гэтаму не бываць! Зерне кінута, па вясне ўгрэецца глеба, будуць усходы! Колькі б зіма ні доўжылася, настане вясна! Яны ж угнояць глебу, мусіць, такое іх гістарычнае прызначэнне, так трэба. Для вольнай радзімы, для гісторыі…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас