Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

26 красавіка 2021, 23:00 Культура 30
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

16 красавіка ў Гародні адбыўся планавы справаздачна-выбарчы сход абласной філіі грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

На сходзе прысутнічаў актыў гарадзенскай суполкі і кіраўніцтва Саюза: старшыня Барыс Пятровіч, першы намеснік Алесь Пашкевіч, намеснік Усевалад Сцебурака.

Старшыня філіі Валянцін Дубатоўка, які змяніў пяць гадоў таму на гэтай пасадзе Юрку Голуба, выступіў са справаздачай аб дзейнасці арганізацыі. Узгадаў у дакладзе найбольш важныя справы, сярод якіх выданне гарадзенскага літаратурнага альманаха “Новы замак”, рэгіянальных альманахаў у Лідзе, Слоніме, Наваградку і Дзятлаве, рэгіянальныя паэтычныя фестывалі, літаратурныя выступы, далучэнне новых сяброў.

Па прадстаўлені Валянціна Дубатоўкі новым кіраўніком філіі быў абраны Янка Трацяк, актыўны сябра абласной арганізацыі, сябар Гарадзенскай абласной рады ТБМ імя Ф. Скарыны, які ў апошнія гады актыўна займаўся ўкладаннем літаратурнага альманаха “Новы замак”.

Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас