• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 18 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:57 Культура 37
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

20 студзеня літаратурны аддзел Лідскага гістарычна-мастацкага музея сабраў сваіх калег-музейшчыкаў на навагоднюю забаўляльную праграму “Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка”. Менавіта так гучыць і выстава, якая змешчана тут, у адным з памяшканняў дома паэта Валянціна Таўлая. Асноўным музейным прадметам тут з’яўляецца навагодняя паштоўка. Супрацоўнікі музея на працягу некалькі гадоў сабралі цэлую калекцыю гэтых цікавых экспанатаў. Асноўнымі іх здатчыкамі з’яўляюцца творчыя людзі – гэта былы супрацоўнік лідскай дзіцячай бібліятэкі Мілановіч Ніна Уладзіміраўна, ветэран вайны, паэтэса Ляцецкая Вера Рыгораўна, педагог, лідская паэтэса Бурак Алеся Аляксандраўна, краязнавец Лідчыны, пісьменнік Дзікевіч Мікалай Мікалаевіч, а таксама паэт Мельнік Міхась Іванавіч – педагог і былы кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Суквецце”. Ёсць паштоўкі і за 1913 – 1926 гады, якія перадала ў фонды музея жыхарка хутара Казляны (былога маёнтка Скабейкі), педагог Ярмантовіч Галіна Мікалаеўна. Знайшлі сваё месца ў экспазіцыі пісьмы, калісьці адрасаваныя лідскімі дзецьмі Дзеду Марозу. Тут знаходзіцца і паштовая скрынка для пісем галоўнаму навагодняму персанажу.

Трэба зазначыць, што цяпер у доме паэта Валянціна Таўлая гасцей сустракаць будзе Ахмістрыня – гаспадыня. На гэты раз яна таксама гасцінна сустрэла супрацоўнікаў музея, распавяла шмат цікавай інфармацыі пра тое, як святкавалі Новы год нашы продкі, адкуль з’явіліся Дзед Мароз і Снягурка, беларускі Зюзя Паазерскі, а таксама навагодняя паштоўка і ёлка.

Так, музейшчыкаў наведалі галоўныя навагоднія героі Дзед Мароз і Снягурка. Па ўстаноўленай традыцыі гучалі вершы Дзеду Марозу, які, між іншым, нікога не пакінуў без салодкага пачастунка. Зладзілі карагод, паўдзельнічалі ў віктарынах, адгадалі загадкі.

Падзякаваўшы за гасцінасць, утульнасць Дзед Мароз зазначыў:

– Ліда – гэта казачны, адметны горад. У гэтым я ўпэўніўся праязджаючы па яго велічных вуліцах. І вось вырашыў спыніцца тут часова на месяц, змяніць сваю прапіску і пасяліцца па вуліцы Замкавая, 7. Чаму тут? Бо люблю літаратуру. Ведаю, што тут жыў вядомы паэт Валянцін Таўлай. І я таксама люблю паэзію, але больш за ўсё – слухаць вершы ад дзяцей каля навагодняй ёлкі. Без пачастунку абяцаю не пакінуць нікога. Тут, у гэтым доме я спынюся з 20 снежня па 20 студзеня. Так што, запрашаю сямейнага наведвальніка ў дом паэта Валянціна Таўлая на маю навагоднюю праграму “Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка”. Бачу, што супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея падрыхтавалі для мяне і наведвальнікаў дома Таўлая цікавую экспазіцыю. Тут вельмі шмат навагодніх паштовак за розныя гады. Некаторым з іх больш за 100 год.  Дзеткі змогуць паглядзець мультфільмы, пачытаць добрыя казкі, а дарослыя – пазнаёміцца з гістарычнымі звесткамі пра Новы год. А яшчэ я чакаю пісем ад вас, мае сябры. Паштовую скрынку таксама ўстанавілі тут. Чакаю вас, чакаю, чакаю!

Алесь Хітрун.

 

PS: Запісвацца на сустрэчу з Дзедам Марозам і Снягуркай можна па тэлефо-нах:  +375 154 530552, +375 154 622494.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4921
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0620
"Такі вядомы і такі просты…"
Культура

"Такі вядомы і такі просты…"

4 студзеня 2021, 23:3519
Далучайцеся да нас