У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Заснаваны пастанаўленьнем Прэзыдыюму ЦВК БССР 18 красавіка 1921 году. Першы рэктар — Уладзімер Пічэта. Арганізацыяй унівэрсытэту займалася камісія па стварэньні БДУ, у склад якой, сярод іншых, увайшоў нарком аховы здароўя БССР Сямён Камінскі. Першапачаткова ў склад унівэрсытэту ўваходзіла тры факультэты — рабочы, мэдычны ды факультэт грамадзкіх навук. У склад прафэсуры ўвайшлі Якуб Колас, Яўхім Карскі. Першы набор студэнтаў склаў 1390 чалавек. У 1922 годзе пачаў працаваць пэдагагічны факультэт. Выкладаць на ім пачалі супрацоўнікі факультэту грамадзкіх навук.
У 1930 годзе на базе мэдычнага факультэта арганізаваны Беларускі мэдычны ўнівэрсытэт.
28 жніўня 1931 году пэдагагічны факультэт БДУ рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут. Яму быў перададзены галоўны корпус БДУ. У 1930-я гады заснаваныя біялягічны, хімічны, фізыка-матэматычны, гістарычны, геаграфічны ды філялягічны факультэты. У гэты ж час навуковая праца значна прыгнечаная сталінскімі рэпрэсіямі. Арыштаваны першы і шэраг наступных рэктараў унівэрсытэту.
У 1941 годзе з-за пачатку вайны заняткі ва ўнівэрсытэце спыніліся. Адноўленыя толькі ў кастрычніку 1943 году на станцыі Сходня пад Масквой. Бібліятэчны фонд пад час вайны амаль цалкам згублены. Вывезеная толькі дзясятая частка кніг. З вызваленьнем Менску праца ўнівэрсытэту адноўленая. Пачынаецца адбудова і аднаўленьне страчанай матэрыяльна-тэхнічнай базы, паступова набываецца абсталяваньне.
У студзені 1949 году ў гонар 30-годзьдзя абвяшчэньня БССР БДУ было прысвоена імя Ўладзімера Леніна.
У 1957 годзе рэктарам БДУ прызначаны Акадэмік АН БССР Антон Мікіфаравіч Сеўчанка. У 1958 годзе ён разьдзяліў фізыка-матэматычны факультэт на два: фізычны ды мэханіка-матэматычны. Пабудаваны новы галоўны корпус БДУ. У 1967 годзе БДУ ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага знамені. У 1971 годзе заснаваны НДІ Прыкладных фізычных праблемаў пры БДУ. 1978 год: адчынены НДІ фізыка-хімічных праблемаў. 1986 год: адчынены навукова-дасьледчыцкі інстытут ядзерных праблемаў, дырэктарам якога стаў прафэсар Уладзімер Барышэўскі. 1 верасьня 1989 году быў адчынены філязофска-эканамічны факультэт. З 1996 па 2003 год рэктарам быў Аляксандар Казулін. Ад 21 кастрычніка 2008 году рэктарам унівэрсытэту зьяўляецца прафэсар Сяргей Абламейка. 28 верасня 2017 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Д. Кароль прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 9 сакавіка 2015 г. гуманітарны факультэт быў перайменаваны ў факультэт сацыякультурных камунікацыяў.
Глядзі больш http://time.bsu.by/by/

