Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

21 снежня 2018, 12:11 Мова 52
Смак роднае мовы

Васіль Зуёнак
Ці метад памылак і спробаў?..

Ці метад памылак і спробаў?
Ці мэта, каб край мой маўчаў? —
Над мовай, нібыта Чарнобыль,
Распята крыло крумкача…
Мне кажуць: «Прагрэса поступ.
Не ўздумай чыніць перашкод…»
I ўсё гэтак ясна і проста:
«Ад мовы адрокся народ».
Адрокся? Калі і навошта?
Не чуў я такога.
I век не ўчуць бы: якім гэта коштам
Душу прадае чалавек?
I як гэта з роднага ганку
Гнаць роднае слова ў каршэнь?
Як матчыну калыханку
Бяспамятна вырваць з вушэй?!
Каб стаў народ без’языкі,
Каб мову наводмаш адсеч, —
Хто гэткі над ёю вялікі
Узняў гісторыі меч?
Я ведаю толькі прадаўцаў, —
Іх зграя аб згубе крычыць.
Ды ў гэтай бязроднай даўцы
Зямля патаемна маўчыць…

  • Tags
  • Васіль Зуёнак
  • Ці метад памылак і спробаў?..
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

3 студзеня 2019, 10:00 155
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

20 снежня 2018, 15:39 85
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

19 снежня 2018, 10:28 39
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5714
Далучайцеся да нас