Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

19 снежня 2018, 10:28 Мова 40
Смак роднае мовы

Васіль Зуёнак

Можа, ўсё гэта толькі ідэя…

Можа, ўсё гэта толькі ідэя
I наіўны, палынны міраж, —
Як сусветная Іудзея —
Гэты крык і помысел наш?
Вось яна — зямля пад нагамі.
I народ на зямлі спрадвек.
Толькі слова свайго пазбягаем,
Як здаровы — пагляду калек.
Просім сына:
па-беларуску
Напісаць (як прасіў Карусь
Каганец)… I пачуем малюска: —
А ці ёсць яна, Беларусь?..
Што было па шляхах і ростанях?
Прадавалі нас за паўцаны.
I круціліся душы бяростаю
На агнях інквізіцый маны…
Толькі дзверы чужых пачакальняў,
Толькі уніі ды палон…
I на шыі — жэтон адчаканены:
Час, як выціснуты лімон…
Хто — зямля ці ідэя — злучае
Раз’яднаны бязмоўем народ?
Ці гуртуюцца людзі адчаем:
Там крычыць ўсенародны рот?..
А пакуль сведчым, хто вінаваты,
Б’ёмся ў дыспуце шматгаловым, —
Кажуць, новае ўводзіцца свята
З назвай «Дзень адмаўлення ад мовы».

  • Tags
  • Васіль Зуёнак
  • Можа
  • Можа ўсё гэта толькі ідэя...
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

3 студзеня 2019, 10:00 155
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

21 снежня 2018, 12:11 53
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

20 снежня 2018, 15:39 85
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас