Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

20 снежня 2018, 15:39 Мова 85
Смак роднае мовы

Васіль Зуёнак
Не дай мне бог духоўным стаць бадзягам…

Не пакідайце ж мовы нашай
беларускай, каб не ўмерлі!
Ф. Багушзвіч

Не дай мне бог духоўным стаць бадзягам,
Без памяці жывой, без каранёў,
Ісці бязмэтна за ілжывым сцягам
I верыць, што вяшчуе вараннё.
Народзе мой, не дай мне абмыліцца,
Маўчаць, як ты маўчаў цераз вякі,
I рабскаю рахманасцю хваліцца,
I падстаўляць для ўдару дзве шчакі —
Гісторыю, распятую на «крэсах»
I на заходніх з поўначчу краях,
I мову, што спрадвеку лёс накрэсліў,
Каб ты Купалы словам акрыяў.
Няўжо забыта ўсё, перазабыта —
Сыноў найлепшых светлы запавет?..
Не веру, што аднойчы з тварам сытым,
З духоўнай торбаю ты выладзішся ў свет…
Ці быў калі народ-самазабойца? —
Скажыце мне, вучоныя мужы…
Дык што ж цябе, не мота, не прапойцу,
Штурхае да апошняе мяжы?
Я ведаю: народы паміраюць…
Але такі — з Хатынямі ў душы,
Якому пекла можа здацца раем,—
Такі, як свет, павінен вечна жыць!
Не дай жа ў сэрцы зруйнаваць краіну,
Што на шляхах крывавых збудаваў,
Пайсці перараджэнца каляінай,
Што мову забываў ці забіваў…
Народзе мой, прабач дакор палынны, —
Ці мне сароміць і ці мне вучыць?..
Ты знаеш лепш, ты не падсудны сыну.
Але ці лепш, як здрадна сын маўчыць?

  • Tags
  • Васіль Зуёнак
  • Не дай мне бог духоўным стаць бадзягам
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

3 студзеня 2019, 10:00 155
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

21 снежня 2018, 12:11 52
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

19 снежня 2018, 10:28 39
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0644
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка
Грамадства

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:1943
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4741
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0941
Далучайцеся да нас