Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

14 снежня 2018, 14:04 Мова 66
Смак роднае мовы

Васіль Зуёнак
Гульня ў рыфму на лекцыі «Як зліваюцца мовы»

Леаніду Дайнеку

Каб рыфмай спляжыць слова «снайпер»
I сэнс каб быў, а не мура,
Адстукаў гном: «на тэлетайпе» —
А выйшла з-пад твайго пяра.
За гэтай спрэчкаю няхітрай —
Калі дакладчык абнудзеў
— Скакалі слоў замежных цітры,
А я свайго, свайго хацеў.
Ці добрай ласкаю прывесці,
Ці прыштурхаць яго ў каршэнь,
Але такое, каб патрэсці
Тваю шыкоўную кішэнь!
Пацеў да сёмай перагрузкі,
Цягнуў лексічнае цягло,
А слова «снайпер» з беларускім
Гаворку зладзіць не магло.
За рыфму я плаціў панура,
Нікчэмнасць лаячы сваю:
Відаць, парнаскай фізкультуры
Не шмат увагі падаю…
Што ж, паднатужымся памалу,
Згаворым слова на хаўрус.
…Стаяць. Апушчаны забралы.
Наўпроць чужынца беларус.

  • Tags
  • Васіль Зуёнак
  • Гульня ў рыфму на лекцыі «Як зліваюцца мовы»
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

3 студзеня 2019, 10:00 155
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

21 снежня 2018, 12:11 52
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

20 снежня 2018, 15:39 85
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0644
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка
Грамадства

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:1943
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4741
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0941
Далучайцеся да нас