30 траўня 2026 года каля сцен старажытнага Лідскага замка стартаваў культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец”. Пляцоўка аб’яднала гісторыю, спорт, музыку і турызм – кожны знайшоў занятак па душы.
Гістарычны круіз “Зачараванае сэрца Лідзіі” ад Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Лідскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства” перанёс гасцей у легендарнае мінулае горада.


Сапраўдны драйв падарылі юныя футбалісты АСП “ДЮСШ ДУ” ФК “Ліда”.

Музычную атмасферу стварылі народны ансамбль “Вербіца” ДУА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” і народны сямейны дуэт акардэоннай музыкі “Круіз”.
ДУ “Лідскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр” прэзентаваў турыстычны патэнцыял Лідчыны.
Дзякуем усім удзельнікам і гасцям за жывую цікавасць і сапраўднае свята каля сцен замка. Праект “Замкавы гасцінец” толькі пачаўся – наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў!
ТК “Культура Лідчыны”.

