Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:19 Грамадства 31
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

Скончыліся выбары Птушкі 2027 года, арганізаваныя НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, інфармацыйным рэсурсам “Смартпрэс”і кампаніяй “Дзікая прырода”, паведамляе тэлеграм-канал “Дзікая прырода побач”.

Шчурка–пчалаедка. Фота Віктара Выскваркі

 

Удзельнікі маглі прагаласаваць на пяці анлайн-пляцоўках да 23 жніўня ўключна за адну з чатырох птушак-кандыдатаў. Вынікі ўсіх пляцовак па кожным відзе складваліся.

Усяго сабрана 4172 галасы. І вось вынікі:

– 1 месца: шчурка-пчалаедка – 2165 галасоў.

– 2 месца: качка-чырка – 946 галасоў.

– 3 месца: чайка-рыбачка – 533 галасы.

– 4 месца: вялікі баклан – 528 галасоў.

Такім чынам, з вялікім адрывам у сёлетнім галасаванні перамагла шчурка-пчалаедка. Яна заменіць Птушку 2026 года – чорнага бусла. Шчурка заняла першае месца на кожнай пляцоўцы галасавання.

Шчурка-пчалаедка – чырванакніжная пералётная птушка. Гняздуецца ў норах, сустракаецца па ўсёй Беларусі, але часцей на поўдні. Колькасць паступова расце праз пацяпленне клімату. Галоўная праблема – разбурэнне гнёздаў у кар’ерах, таму важна своечасова выяўляць такія месцы і браць іх пад ахову.

Наступны год пройдзе пад крылом гэтай прыгожай птушкі – наперадзе асветніцкія і прыродаахоўныя акцыі.

Людзі не засталіся абыякавымі і да іншых кандыдатаў. Другое месца заняла качка-чырка – маленькая пералётная качачка, колькасць якой імкліва зніжаецца, а качараў дагэтуль легальна адстрэльваюць вясной. Нават нелюбімы многімі баклан атрымаў сотні галасоў падтрымкі, бо птушка не вінаватая, што прырода зрабіла яе выдатным рыбаловам. Але яшчэ нідзе бакланы не зніш-чылі ўсю рыбу, як гэта часам робіць чалавек.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства
літаратура

Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства

5 кастрычніка 2026, 08:5514
Далучайцеся да нас