Кельтскі субстрат у этнагенезе беларусаў
Пра гэта ўсе гісторыкі свету (магчыма, не ўсе), а тым больш беларускія, стараюцца не гаварыць. Як бы такой праблемы ніколі не існавала.
Этнасы інда-еўрапейскай суперрасы рассяляліся па Ёўропе хвалямі. У сярэдзіне 2-га тысячагоддзя насельніцтва Еўропы было прадстаўлена рознымі культурамі: прымітыўнымі і больш развітымі. Да развітых можна аднесці мінейцаў, грэкаў-ахейцаў, этрускаў і іберыйцаў. У 13-м стагоддзі да н.э. на Балканы прыйшлі дарыйцы, у 11-м стагоддзі на Апенінскі паўвостраў прыйшлі лаціняне, у 9-м стагоддзі да н.э. у Еўропе праявіліся кельты.
Кельты (лац. Celtae) – блізкія па мове і матэрыяльнай культуры плямёны індаеўрапейскага паходжання, у старажытнасці на мяжы да нашай эры якія засялялі шырокую тэрыторыю ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.
Сёння кельцкія народы засяляюць, галоўным чынам, Уэльс, Карнуол, Брэтань, востраў Мэн, Ірландыю і Шатландыю. Размаўляюць на кельцкіх мовах.
Першае зафіксаванае выкарыстанне назвы “кельты” – для пазначэння этнічнай групы было зроблена грэцкім географам Гекатэем Мілетскім у 517 годзе да н.э., калі ён пісаў пра народ, які жыве каля Масіліі (сучасны Марсэль). У V стагоддзі да н. э. Герадот згадваў кельтаў, якія жывуць у вярхоўях Дуная, а таксама на далёкім захадзе Еўропы.
Этымалогія тэрміна кельты невыразная. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што гэта эндоэтнонім, у той час як іншыя разглядаюць яго як імя, прыдуманае грэкамі.
У I стагоддзі да н. э. Юлій Цэзар паведамляў, што людзі, вядомыя рымлянам як галы (лат. Galli), звалі сябе кельтамі. Гэта кажа пра тое, што нават калі імя “кельты” было дадзена грэкамі, то яно ў нейкай ступені было прынята гальскімі плямёнамі ў якасці зборнай назвы.
У сучаснай ангельскай мове слова celt упершыню зафіксавана ў 1707 годзе ў сачыненні лінгвіста Эдварда Ллуйда, чыя праца, нароўні з працай іншых навукоўцаў канца XVIII стагоддзя, прыцягнула ўвагу навуковага свету да моў і гісторыі ранніх кельцкіх насельнікаў Вялікабрытаніі.
Існуе шмат тэорый адносна паходжанні кельтаў і іх прарадзімы, але пры гэтым усе даследчыкі згодны ў тым, што з’яўленне кельтаў было часткай міграцыі інда-еўрапейцаў у Еўропу.
Спробы атоесніць першае індаеўрапейскае на-сельніцтва Еўропы з пэўнай археалагічнай культурай пакуль не далі цалкам здавальняльных і агульнапрызнаных вынікаў. Па найболей распаўсюджаным меркаванні, з’яўленне протакельтаў у Еўропе звязана з культурай шнуравой керамікі і баявых сякер, якая з’явілася ў III тыс. да н. э. і была распаўсюджана ад Ніжняга Дуная да Францыі. З протакельтамі таксама звязаюць культуру палёў пахавальных урнаў з цэнтрамі распаўсюду ў Паўднёвай Германіі і сярэдняй плыні Дуная. Да IX-VIII стагоддзяў да н. э. гэта культура распаўсюдзілася на поўдні Францыі і ў паўночна-ўсходняй Іспаніі. Яе носьбіты мелі вельмі развітыя навыкі апрацоўкі бронзы, якія дазволілі ім стварыць першыя ў еўрапейскай цывілізацыі баявыя даспехі (знаходкі ў Чака, Славакія).
Разам з тым гэтыя культуры ніякага дачынення да рэальных кельтаў не мелі. Кельты прыйшлі ў Еўропу з жалезам, з хетскімі калясніцамі. Баявыя калясніцы пазней паспяхова прымяняліся ажно ў Шатландыі.
З гістарычна вядомымі кельцкімі плямёнамі звязваюць два наступныя перыяды, якія прадстаўляюць еўрапейскі жалезны век: гальштатскі перыяд, VIII-VI стагоддзі да н. э. (па назве паселішча Гальштат у Аўстрыі) і латэнскі перыяд (па назве стаянкі Ла Тэн у Швейцарыі), які доўжыўся з 500 года да н. э. па I стагоддзе да н. э., а ў Ірландыі – яшчэ некалькі стагоддзяў. У гэты перыяд кельты рассяліліся па ўсёй Еўропе.

Прыкладная вобласць рассяленяя кельтаў у старажытнасці ў Европе. Сінім выдзелены раён рассялення “протакельтаў” у 1500-1000 гг. да н. э.; ружовым – розных кельцкіх плямён у 400 г. да н. э. (для арыентацыі прыведзены межыы сучасных дзяржаў)
Кельты былі адным з самых ваяўнічых народаў у Еўропе. Для застрашвання суперніка перад бітвай яны выдавалі аглушальныя крыкі і трубілі ў баявыя трубы – карніксы, раструбы якіх былі зроблены ў выглядзе галоў жывёл. У I тысячагоддзі да н. э. кельты для павелічэння трываласці колаў сваіх калясніц пачалі ўжываць металічны вобад. Кола з’яўляецца атрыбутам Тараніса – кельцкага боства-грамабоя. Найболей шматлікімі плямёнамі кельтаў былі гяльветы, белгі, арверны. Найболей значнымі – гяльветы, бойі, сяноны, бітурыгі, волькі.
Антычны свет упершыню дазнаўся пра кельтаў праз грэцкую асаду Масілію (сучасны Марсэль, заснаваную каля 600 года да н. э.). Рымская назва “галы” выкарыстоўвалася ў адносінах да плямёнаў, якія жылі паўночней Масаліі, паміж рэкамі Гаронай (што аддзяляла іх ад аквітанаў), Луарай (на поўнач ад якой жылі плямёны армарыканцаў) і рэкамі Марна і Сена (якія аддзялялі іх ад плямёнаў белгаў). На паўночным усходзе мяжой рассялення галаў быў Рэйн, а на паўднёвым усходзе – Альпы.
У 390 годзе да н. э. кельты разрабавалі Рым (бітва пры Аліі), адначасова знішчыўшы ўсе рымскія гістарычныя запісы, зробленыя да гэтага часу.
Усходнія кельты, расселеныя па даліне Дуная, пракраліся далёка на ўсход у 281 г. да н. э. у Фракію на поўначы Грэцыі. Грэкі звалі іх галатамі.
У 279 году да н. э. кельцкі правадыр Брэн, які ўзначальваў вялікае войска, намерваўся апаганіць і разрабаваць храм Апалона ў Дэльфах, але, як сцвярджаецца, яго напалохала навальніца, якую ён палічыў злавесным прадвесцем. У 278 годзе да н. э. каля дзесяці тысяч кельтаў (уключаючы жанчын, дзяцей і рабоў) пераправіліся ў Малую Азію па запрашэнні цара Віфініі Нікамеда I, якому патрабавалася падтрымка ў дынастычнай барацьбе. Пазней яны рассяліліся ва ўсходняй Фрыгіі, Кападокіі і цэнтральнай Анатоліі і стварылі дзяржаву Галатыя, якая праіснавала да 230 года да н. э.
Пра кельтаў на Брытанскіх астравах распавядае верш Томаса Макгі.
КЕЛЬТЫ
Дзвюх тысяч год свінцовыя туманы
Той час завалаклі.
Прыйшлі ў край людзі моцы неспазнанай
I селі на зямлі.
Вышэй ад рымскіх дзідаў веліканы
Тут статкі сцераглі,
Свой мелі флот і людзям лёс нязнаны
Яны ўгадаць маглі.
Яны служылі гнеўнаму Мак Ліру
Гаспадару глыбінь,
Ён паглынаў у дні вайны і міру
Флатылій караблі.
I Круаху далі яны сякіру,
Гром і нябёсаў сінь,
А Дзеве песень прысвячалі ліру
I найслаўнейшы гімн.
Няўмераныя ў жарсцях і жаданнях
Яны прайшлі скрозь змрок,
I імі ўзнятыя ўмацаванні
Не разбурыў варог.
Цароў ачольваў пахаванні
Пірамідальны рог,
Ад іх хлапцоў на паляванні
Ўцячы алень не мог.
Між іх быў Фін, што даў жыццё паўбогу,
Якога песень тон
Не парушала побыту трывога,
Гучаў там славы звон.
Той Фін, звязнёны Грайнэ хутканогай,
Красы прыняў палон,
Яе адвёўшы пад свае чартогі,
На свет паслаў паэта ён.
Ты Асіян. Хай дваццаццю вякамі
Аддзелены ад нас,
I феніі не паўстаюць радамі
Ні ў бітвы і ні ў трызны час,
I дзіўна чуюцца часамі
Імёны іх для нас:
Фін, Гол, тваё… Мы чуем іх, і з намі
Дух іхні, быццам наш якраз.
Друідаў мова, іх алтар і вера,
Як дзіўна было там,
Іх свет адной нябачнай сферай
Бацькамі здадзены сынам.
Іх песняспеваў грацыя і мера
Агучылі наш храм.
Жыццё, каханне, страты цёмнай эры
Адкрыты песняй нам.
Гігант, пясняр… Цяпер ва ўсім Сусвеце
Хто да канца спазнаў
Між смертных з’яў паэзіі бяссмерце,
І хто яе ўспрыняў,
Адзін ён быў з душою, як суквецце,
I годны слаўных спраў.
Ён свет спасціг, як песень квецень,
I нам пераказаў.
Пераклад Станіслава Судніка.
Рассяляючыся, кельты змешваліся з мясцовымі плямёнамі: іберамі, лігурамі, ілірыйцамі, фракійцамі, але некаторым з іх працяглы час атрымоўваўся захоўваць сваю ідэнтычнасць (лінгоны, бойі). Кельты былі вельмі шматлікімі плямёнамі (напрыклад, толькі ў племені гяльветаў было 368 000 чалавек падчас паходу супраць іх Цэзара, паводле праведзенага імі самімі перапісу, вынікі якога знайшлі ў лагеры пераможаных гяльветаў рымляне; з гяльветамі разам перамяшчалася і частка племені бойеў, колькасцю не меней за 32 000 чалавек – гэтулькі іх аказалася пасля перамогі Цэзара над гяльветамі, прычым таксама тут было 36 000 тулінгаў, 14 000 латовікаў і 23 000 раўракаў). Кельты паўднёвай Францыі развіваліся ва ўмовах актыўнага ўзаемадзеяння з антычнымі гарадамі-дзяржавамі і таму адрозніваліся найболей высокім узроўнем культуры. У Багеміі кельты пасяліліся не пазней VI стагоддзя да н. э., і сама гэта краіна атрымала назву ад кельцкага племя бойеў.
Кельцкае паходжанне арвернаў дагэтуль пад пытаннем, а вялікая частка племяннога звяза белгаў мела германскія карані; ва ўсякім разе, большасць спецыялістаў разглядаюць іх плямёны як тыя, якія мелі, верагодна, змяшанае, германска-кельцкае паходжанне. Бітурыгі і волькі таксама не былі спрадвечна кельцкімі плямёнамі. Сама пастаноўка пытання пра паходжанне мае патрэбу ва ўдакладненні, фармулюючы якое навукоўцы прыходзяць да высновы, што ў часы міграцый бронзавага і жалезнага вякоў прышэльцы (у розныя гістарычныя перыяды гэта маглі быць кельты, германцы і іншыя) не гэтулькі выцяснялі (ці нішчылі) пераможанае аўтахтоннае насельніцтва, колькі ўключаліся з імі ў працэс узаемнай асіміляцыі, наступствам якога з’яўлялася фармаванне новых этнасаў, якія захоўвалі адзін з ранейшых этнонімаў.
Існуе далёка не поўны спіс тапонімаў кельцкага паходжання.
Авернь – ад назвы арвернаў;
Ам’ен – ад назвы гальскага племені амбіянаў;
Бельгія – ад назвы белгаў;
Белфаст – “брод пясчанай водмелі”;
Багемія (састарэлая назва гістарычнай вобласці Чэхіі) – ад імя племені бойеў;
Брэтань (вобласць у Францыі) – па назве племені брытаў;
Брытанія – ад той жа назвы;
Бурж – ад назвы бітурыгаў;
Галатыя (гістарычная вобласць на тэрыторыі сучаснай Турцыі) – ад грэцкай назвы кельтаў галаты;
Галісія (правінцыя ў Іспаніі);
Галіцыя (гістарычная вобласць на тэрыторыі Украіны);
Галія – гістарычная вобласць на тэрыторыі сучаснай Францыі, Бельгіі, часткі Швейцарыі, Германіі і Паўночнай Італіі;
Дублін – “чорнае возера” па-ірландску;
Дуўр – ад кельцкага слова dour (вада);
Кардыф;
Кемпер – “зліццё рэк” па-брэтонску;
Кельцкае мора;
Кембрыйскія горы – ад саманазвы валійцаў кімры;
Лангр – ад назвы гальскага племя лінгонаў;
Ліён – “Цвердзь Луга”, ад старажытнай назвы Lugdunum (Lug – гальскі бог Сонца, гал. dun – “цвердзь, узгорак”);
Нант – ад назвы намнетаў;
Парыж – ад назвы парызіеў;
Перыгор – гістарычная вобласць у Францыі;
Пуацце – ад назвы кельцкага племя піктонаў (піктаваў);
Сена (рака ў Францыі), ад гальскага Sequana;
Тур – ад назвы кельцкага племені туронаў;
Труа – ад назвы кельцкага племені трыкасаў.
І тут нарэшце наступіла пара выйсці за межы карты за 400 год да нашай эры. На гістарычнай арэне ўжо з’явіліся германцы і славяне, але іхнія арэалы рассялення былі яшчэ невялікія, і кельты мелі вялікую свабоду для экспансіі. Адсачыць паслядоўнасць рассялення кельтаў за межамі карты складана, таму мы спачатку прыпынімся на крайніх пунктах.
У карту не ўключана Партугалія. Еўрапейскія навукоўцы прынцыпова не хочуць бачыць канчатка -галія ў назве гэтай краіны.

Тапонім “Партугалія” выводзяць ад лацінскай назвы паселішча Portus Cale (даслоўна: “Порт Кале”), размешчанага ў вусце ракі Дуаро (dour – вада), які ў наш час уваходзіць у агламерацыю Вялікага Порту. Прыкладна ў 200 годзе да нашай эры, калі рымляне атрымалі перамогу над Карфагенам у Другой Пунічнай вайне, яны занялі паселішча Кале і пераназвалі яго ў Portus Cale. У VII-VIII стагоддзях назва Portucale трансфармавалася ў Portugale (Партовая Галія), а ў IX стагоддзі гэты тапонім шырока выкарыстоўваўся для пазначэння вобласці паміж рэкамі Дуаро і Міньё, якая праходзіць уздоўж сучаснай паўночнай мяжы Партугаліі з Іспаніяй. У IX стагоддзі тут паўстала графства, якое ў 1139 (афіцыйна – у 1143) годзе стала Каралеўствам Партугалія (парт. Reino de Portugal).
У антычнасці значная частка тэрыторыі сучаснай Партугаліі размяшчалася на тэрыторыі старажытнарымскай правінцыі Лузітанія, якая атрымала назва ад этноніма лузітаны – індаеўрапейскага племені, што гаварыла на лузітанскай мове. Пачынальна з 930-950-х гадоў старая Лузітанія пачала называцца “Партугаліяй”, а да канца X стагоддзя часцей выкарыстоўвалася назва Партугалія, і многія лузітане ўжо звалі сябе партугальцамі. Фердынанд I Вялікі афіцыйна назваў уладанні Партугаліяй, калі перадаў іх свайму сыну Гарсіі ў 1067 годзе. З таго часу назва Лузітанія перастала выкарыстоўвацца ў афіцыйных дакументах. У XI-XII стагоддзях тапонім Portugale набыў форму Portugal.
Што да этымалогіі назвы паселішча Кале, значэнне яго дакладна не высветлена, хоць выказвалася здагадка пра яго кельцкае паходжанне, як і многіх іншых тапонімаў у гэтым рэгіёне. Слова “кале” ў кельцкай мове азначае “порт”, “уваход” ці “гавань”, што паказвае на існаванне ў гэтым месцы старажытнага кельцкага порта. На карысць гэтай гіпотэзы кажа той факт, што на гэльскай мове слова “гавань” гучыць як “cala”. Іншая тэорыя сцвярджае, што слова “кале” паходзіць ад слова Caladunum.
На другім канцы кельцкай айкумены знаходзіліся Тураў, Латгалія і Зямгалія.
Не будзем ударацца ў спрэчкі адносна Турава і ўсіх тапонімаў з коранем -тур-. Гэта далекавата ад нашай тэмы.
Што тычыць Латгаліі, то тут існуе шмат гіпотэз, але найбольш верагоднае находжанне назвы ад назвы кельцкага племені латовікаў. Канчатак -галія – тут ужо маркер прыналежнасці да кельцкага этнасу. Зямгалія – Зямля галаў.
Для працягу даследавання трэба яшчэ раз адхіліцца і заглянуць у Валію (Уэльс).
Уэльс – адна з чатырох адміністрацыйна-палітычных частак Вялікабрытаніі. Ангельскія назвы “Уэльс” (ангел. Wales) і “валіец” (жыхар Уэльса) (ангел. Welsh) паходзяць ад аднаго і таго ж германамоўнага кораня (адзіночы лік – Walh, множны – Walha), які паходзіць ад назвы аднаго з гальскіх плямёнаў, вядомых рымлянам як волькі. Англасаксы, якія ўварваліся на Брытанскія выспы з мацерыка ў V-VI стагоддзях, звалі мясцовае насельніцтва – кімраў – welsh (“чужыя”). Англасаксы таксама выкарыстоўвалі тэрмін Wеlisc у адносінах да брытаў і Wеalas – у стаўленні іх тэрыторыі. Сучасныя назвы некаторых кантынентальных еўрапейскіх тэрыторый (напрыклад, Валонія, Валахія і Вале) і народаў (напрыклад, валахаў – праз запазычанне са стараславянскай мовы) маюць падобную этымалогію.
Англасаксы выкарыстоўвалі найменні “Уэльс” і “валійцы” не толькі ў адносінах да тэрыторыі сучаснага Уэльса і яе насельніцтва, але і, напрыклад, у дачыненні да Уалворта ў графстве Дарэм і Уалтона ў Заходнім Ёркшыры.
Саманазва валійцаў – “кімры” (вал. Cymry), а Cymru (Кімры, Кэмры) – валійская назва Уэльса; абодва гэтыя словы паходзяць ад агульнабрытскага слова combrogi, што азначае “суайчыннікі”, “сябры”. Выкары-станне слова “Cymry” у якасці эндаэтноніма было распаўсюджана пасля прыходу англасаксаў сярод носьбітаў брытонскай мовы, якія засялялі тэрыторыю сучаснага Уэльса, а таксама каралеўствы паўночнай Англіі і паўднёвай Шатландыі (так званая Старажытная Поўнач). Гэта азначала, што валійцы, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Уэльса і на Старажытнай Поўначы, былі адным народам. Эндаэтнонім “Cymry” выкарыстоўваўся, верагодна, да VII стагоддзя. Гэты эндаэтнонім сустра-каецца, у прыватнасці, у хвалебнай одзе каралю Гвінеда Кадвалону ап Кадвану (“Маліант Кадвалон”, аўтар Афан Фердыг, к. 633 года). У валійскай літаратуры слова “Cymry” выкарыстоўвалася ў Сярэднія вякі для пазначэння валійцаў, хоць больш стары і больш агульны тэрмін “брытонцы” (Brythoniaid) працягваў выкарыстоўвацца для апісання ўсіх плямёнаў брытаў (уключаючы валійцаў) і быў больш распаўсюджаным літаратурным тэрмінам прыкладна да 1200 года. Пасля тэрмін “Сymry” пачалі ўжываць галоўным чынам у дачыненні да валійцаў. Прыкладна да 1560 года напісанне слова было “Kymry” ці “Cymry”, незалежна ад таго, пазначала яно назва племені ці мясцовасці.
Верагоднае паходжанне валійцаў ад волькаў ці вількаў дае нам падставу пашукаць карэнні волькаў-вількаў у нашых краях.
Першай у вока трапляе Валынь, размешчаная побач з кельцкай Галіцыяй, як Партугалія побач з іспанскай Галісіяй. Даследчыкі назвы Валынь не ідуць глыбей старажытнаславянскіх плямёнаў і шукаюць карані назвы ў мове дулебаў, якой ніхто не ведае. Разам з тым пахо-джанне назвы Валынь ад кельцкага племені волкі ўпарта не заўважаецца, як не заўважаецца паходжанне назвы рэчкі Віліі (правы прыток Гарыні) ад вількаў. Ёсць у іх і Тур’я. Часавы разрыў паміж з’яўленнем кельтаў у Галіцыі і з’яўленнем дулебаў на Валыні – каля 1000 гадоў. Дык што зямля пустой і нічыйнай стаяла? Асваенне Валыні кельтамі – справа відавочная, і доўгі сумесны лёс пост-кельцкіх рэгіёнаў Галіцыі і Валыні не выклікае ніякага здзіўлення. Ну, ад валынскай Віліі да Віліі беларускай – адзін крок.
На Беларусі і ў Віленскім краі мы маем цэлы шэраг тапонімаў, якія паходзяць ад назваў кельцкіх плямёнаў галаў (галатаў) і волкаў (вількаў). Гэтых волкаў аматары ад гісторыі ўжо не адзін раз ператварылі ў ваўкоў, каб надаць ім славянскае паходжанне, але толькі пацвердзілі іхнюю рэальную прысутнасць..
Разам з тым усе тапонімы на гал- (гаў-, гэль– і інш.), а таксама на вал- (вол-, віл-, вял- і інш.) маюць выразна кельцкае паходжанне. Рэчка Вілія (Вялля), гарады Вілейка (Вялейка), Вільня пры знешняй славянскай форме маюць кельцкае паходжанне назваў. Рэчка Гаўя, возера Гальве ў Троках маюць тое ж паходжанне назваў.
Ну і галінды (Галіндыя).

Галінды (пруск. Galindi) – заходнебалцкае племя. Этнонім звязваецца з іншым балцкім племем голядзь, якія насялялі ў вярхоўях ракі Протвы.
Этнонім галінды фіксуецца ўжо ў Геаграфіі Пталамея (Кн. 3, гл. 5, 21) сярод усходнееўрапейскіх плямёнаў. Пазней галінды згадваюцца Пятром з Дусбурга: ён піша пра адну з земляў Прусіі – Galindia, а яе насельніцтва заве Galindi.
Пталамей згадваў галіндаў (el: Galindoi) каля 150 года н. э. сярод іншых плямёнаў, якія засялялі Прыбалтыку.
У “Баварскім географе” (каля 840 года) згаданы пяць гарадоў галіндаў (Golensizi) дзесьці ў Верхняй Сілезіі.
Павел Дыякан, гісторык германскага племені лангабардаў, згадаў Галіндыю (Golanda) у сваёй працы Historia Langobardorum (790 год).
У 1326 году храніст Тэўтонскага ордэна Пётр з Дусбурга, апісваючы на латыні заваяваныя ордэнам зямлі і плямёны, згадаў Галіндыю (Galindia) разам з яе насельнікамі галіндамі (Galindite), паказаўшы, што яна размешчана дзесьці ў Паўднёвай Прусіі, вышэй ад размешчаных у Польшчы Мазурскіх азёр.
Падчас вялікага перасялення народаў галінды пусціліся ў міграцыю ва ўсіх кірунках. Частка галіндаў далучылася да готаў. Адным з вынікаў гэтай міграцыі стала тое, што на Пірэнэйскім паўвостраве корань galind- сустракаецца сярод прозвішчаў і тапонімаў непараўнальна часцей, чым у заходняй Прыбалтыцы. Напрыклад, біскуп Прудэнцый Труаскі (846-861) у міры называўся Галіндо і быў іспанскім галіндам, імігрыраваўшым разам з готамі.
Памяць пра голядзь дажыла да дваццатага стагоддзя ў рускіх народных паданнях. Ёсць легенда пра магутнага волата па імені Галяда, які мог кінуць сваю сякеру на трыццаць вёрст з вяршыні сваёй гары. У іншай версіі, два браты-Голяды кідалі сякеру адзін аднаму з процілеглых узгоркаў.
Што да паходжання назвы, то тут мы зноў бачым кельцкае гал-, як і ў галаў ды галатаў, таму паўтараць розныя іншыя здагадкі проста не будзем.
І засталося разгледзець тапонімы і этнонімы з канчаткам на -ва. Тутэйшыя даследчыкі знайшлі гэтае -ва ў вугра-фінскай мове і асабліва самай еўрапейскай комі-пермяцкай мове, там яно значыць рэчка. Усё можа быць, але еўрапейскія даследчыкі, разбіраючы паходжанне назвы заведама кельцкага горада Жэнева, ні пра якіх вугра-фінаў не згадваюць
Назва горада Жэнева у (фр. Genеve, франкаправ. Geneva, ням. Genf, італ. Ginevra, раманш. Genevra) – горад на паўднёвым захадзе Швейцарыі. Сталіца аднайменнага франкамоўнага кантона і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны. Паходзіць ад кельцкага слова genawa, што азначае “выгін ракі” ці “вусце” або эстуарый. Эсту-арый – гэта аднарукаўнае лейкападобнае вусце ракі, якое пашыраецца ў бок мора ці акіяна), блізка па паходжанні з італьянскім горадам-портам Генуя (італ. Genova).
Асноўныя факты пра паходжанне назвы:
Кельцкія карані: Паселішча існавала на гэтым месцы задоўга да нашай эры як пункт кельцкага племені алаброжаў.
Рымскія хронікі: Упершыню горад згадваецца ў працах Юлія Цэзара ў “Запісках пра Гальскую вайну” на лацінскай мове пад назвай Genava (ці Genua).
Геаграфічнае становішча: Горад гістарычна злучаны з выгінам ракі Роны ў месцы яе выцякання з Жэнеўскага возера.
Сярэднявечнае графства Жэнева, на сярэднявечнай латыні вядомае як pagus major Genevensis ці Comitatus Genevensis (таксама і Gebennensis), стаўшае пасля 1400 года Жэнеўскай правінцыяй Савоі.
Прыблізна так жа еўрапейскія даследчыкі тлумачць назву Варшавы. І не так важна, як трактуецца пачатак слова. А ад Варшавы на ўсход рэкі Нарва, Протва, Дзітва, зноў Нарва, Сваротва і г.д. І што тут гэтае -ва? Вугра-фінская спадчына ці кельцкая традыцыя? Ну добра – рэкі, а што рабіць з этнонімамі: Літва, Дайнава, Судава, Дзяволтва? Тут ніякія рэчка ці вада не праходзяць. Але згадаем гэльскае слова vatra, што значыць агонь. Словам агні, як пазней словам дымы, зусім лагічна было пазначаць заселеную тэрыторыю. А што значаць першыя часткі назваў? На літву адхіляцца не будзем, там версіі ад масцітых гісторыкаў ляжаць штабялямі. Назва судава дадзена немцамі. Sud – па-нямецку поўдзень. Слова судава можна разумець як паўднёвыя агні, хоць немцы пра агні даўно забылі, а сфармавалі назву проста па кельцкай традыцыі. Асноўная саманазва яцвягаў – дайнава. І дайнава, і судава, і яцвягі, і паляскане – гэта розныя назвы аднаго і таго ж народа. Слова дайнава зусім верагодна паходзіць ад кельцкага слова daoine, што абазначае людзі, народ. Daoine-va – дайнава. Тут тое самае, што і з кімрамі, дзе кімры – суайчыннікі, сябры.
У № 27 газеты пазначана, што ў “1-м стагоддзі н.э. Тацыт зафіксаваў у Прыбалтыцы мову падобную на брытскую (адна з кельцкіх)”.
Такім чынам тапонімы і этнонімы Панямоння пацвярджаюць кельцкі след на тэрыторыі Беларусі, Летувы і Латвіі. Як узаемадзейнічалі кельты са сваімі папярэднікамі на гэтых тэрыторыях – выцяснялі, асімі-лявалі, самі асіміляваліся – гэта змест наступных яцвяжскіх замалёвак, але кельцкая складовая будзе суправаджаць нас доўга.

