Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вербная нядзеля

Вербная нядзеля

3 красавіка 2026, 08:09 Грамадства 87
Вербная нядзеля

На Вербніцу пазбаўлюся грахоў

І з пальмавай галінкай увайду

У храм святы і велічны ізноў.

Прад святым пасадам упаду.

З пакорай я зірну на Божы твар,

Галузку вербы ў захапленні прыхіну.

Хрыстос – Сусвету цэлага ўладар,

Адкупіць хутка кожнага віну.

Зялёныя лісточкі на вярбе,

Даюць святла і міру пачуццё.

Хрыстос ахвярна аддае сябе,

Каб мы ўсе мелі вечнае жыццё.

Ствару ў душы я свой Ерусалім,

Каб Бог туды ўрачыста ўвайшоў.

Укленчу і схілюся перад Ім,

Падзякую, што Ён мяне знайшоў.

Пазбавіў усіх ран маіх і бед,

Усё грэшнае, нячыстае скарыцца.

У руках трымае велічны Сусвет,

Са сну граху дапамагае абудзіцца.

На Вербніцу пазбаўлюся правін,

На сэрцы стане лёгка, бы ад лекаў.

Як добра, што калісьці Божы Сын

Так палюбіў бясконца чалавека.

Марта БАГДАНОВІЧ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас