Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Не стала Уладзіміра Куліковіча

Не стала Уладзіміра Куліковіча

8 мая 2026, 07:15 Мова 20
Не стала Уладзіміра Куліковіча

24 красавіка не стала  Уладзіміра Іванавіча Куліковіча – мовазнаўцы, які прысвяціў жыццё роднаму слову. Яго імя добра вядома філалагічнай супольнасці, для педагогаў краіны ён застанецца нястомным папулярызатарам алімпіяднагага руху, чыя асветніцкая праца і плён практычных выданняў яшчэ доўга будуць узорнымі.

Для рэдакцыі “Роднага слова” кандыдат філалагічных навук Уладзімір Куліковіч – не толькі сталы аўтар, дзясяткі публікацый якога выходзілі на старонках часопіса з 1994 г.

З вясны 2007 г. і да восені 2009-га Уладзімір Іванавіч апекаваўся гэтым выданнем як галоўны рэдактар. Сёлета паспелі ўбачыць свет дзве публікацыі з яго аўтарскага цыкла “Міфы і рэальнасць беларускай арфаграфіі”, што друкаваўся ўвесь мінулы год.

Спачуваем сям’і Уладзіміра Іванавіча і смуткуем разам з яго блізкімі.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Далучайцеся да нас