Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:27 Грамадства 41
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя

Свята Вялікадня, якое адзначаецца хрысціянамі свету, азмрочана пандэміяй каранавіруса. Ардынары Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі біскуп Аляксандар Кашкевіч віншуе са святам Вялікадня і суцяшае ў сваім пасланні вернікаў.

“Страх і няпэўнасць зыйдуць, а надзея застанецца, хаця, нібы свет супыніўся ў час пандэміі, – кажа рыма-каталіцкі ўладыка. – Няма такога вялікага посту, пасля якога не прыйшоў бы Вялікдзень, і такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя. І паколькі мы чакалі з надзеяй Велікоднага ранку, што прыйдзе для свету паратунак, што настане ўрэшце жаданы спакой і бяспека. Уваскрасенне Хрыста – гэта заўсёды свята жыцця”.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч пажадаў вернікам, каб уваскрослы Хрыстос напоўніў, для некаторых, пустапарожняе жыццё глыбокім сэнсам і даў ім радасць, спакой і надзею.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ЖАЎРУК - ПЕСНЯ ВЯСНЫ
Навука

ЖАЎРУК - ПЕСНЯ ВЯСНЫ

24 сакавіка 2022, 20:1315
Далучайцеся да нас