Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЖАЎРУК – ПЕСНЯ ВЯСНЫ

ЖАЎРУК – ПЕСНЯ ВЯСНЫ

24 сакавіка 2022, 20:13 Навука 192
ЖАЎРУК – ПЕСНЯ ВЯСНЫ

Сярод мноствы птушак, якія да нас хутка прыляцяць, адмысловае месца займаюць жаўрукі – яны першыя. У Беларусі сустракаюцца чатыры віды жаўрукоў. У нас гняздуюцца чубаты, палявы і лясны жаўрукі, а рагаты прылятае да нас на зіму з поўначы.

Жаўрук – адзін з самых вядомых прадстаўнікоў пеўчых птушак. Ён цешыць вясновымі пошчакамі пяць кантынентаў. У яго гонар названы касмічны аб’ект: астэроід Alauda (у перакладзе з латыні – жаўрук).

Славянская міфалогія абвяшчае, што гэтыя птушкі з’яўляюцца прадвеснікамі новага ўраджаю. Народныя павер’і кажуць пра тое, што спеў гэтых птушак у перыяды засухі можа выклікаць дождж. Людзі верылі ў міфічныя магчымасці птушкі, таму рабілі розныя фігуркі і раздавалі суайчыннікам, як знак багатага ўраджаю. Дагэтуль нашы бабулі памятаюць свята вясны “Саракі” з выпечкай булачак у выглядзе жаўрукоў. Спеў жаўрука сведчыў пра тое, што вясна перамагла зімовыя халады.

Самы шматлікі на ўсёй тэрыторыі Лідчыны – жаўрук палявы (Alauda arvensis). Птушка памерам чуць буйнейшая за вераб’я, з даўжэйшымі крыламі і хвастом, ды і колерам апя-рэння падобная – пераважае пярэстая афарбоўка (ад рудавата-карычневага да шаравата-бурага, з чарнавата-бурымі падоўжнымі пярэсцінкамі). Палавы дымарфізм афарбоўкі не выяўлены. Птушкі даўжынёй ад 17 да 20 сантыметраў, вагой ад 26 да 46 грамаў. Крылы шырокія, іх размах дасягае 30-38 сантыметраў. Як і ў многіх наземных птушак, у жаўрукоў ёсць палец, які глядзіць назад і заканчваецца доўгім кіпцюром. Лічыцца, што такая канструкцыя лапкі забяспечвае ўстойлівасць пры руху па грунце. Добра ходзіць, здольны вельмі хутка бегаць, можа таксама перамяшчацца скачкамі. У выпадку небяспекі яго жыцця, жаўрук каменем валіцца ўніз і імкнецца схавацца сярод высокай травы.

Жаўрук – добра вядомая птушка, вясною прылятае адной з першых, апавяшчаючы пра сябе меладычнай звонкай песняй. Трымаецца на зямлі, на дрэвы ніколі не садзіцца. Самцы палявых жаўрукоў спяваюць, як правіла, у палёце, часта пры гэтым завісаючы над адным месцам і характэрна трапечучы крыламі. Першая песня птушак звычайна чутная з першых дзён прылёту і нават на ўскраіне горада.

А вы чулі жаўрука? Тады ў найбліжэйшыя выходныя знайдзіце час для шпацыру на свежым паветры, дзе-небудзь побач з полем, рэчкай.  Вы іх пачуеце, яны ўжо прыляцелі! А застанецца час – зазірніце да нас у Лідскі музей, і мы пакажам, як яны выглядаюць.

lixmuseum.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5418
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы
Мова

Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

14 лютага 2025, 07:3216
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Далучайцеся да нас