Home
Культура

“Кожная пятніца – роднае, сваё!”

“Кожная пятніца – роднае, сваё!”

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” наведалі працоўныя калектывы Лідчыны.

Выстаўка традыцыйных рамёстваў, знаёмства з майстрамі, якія падтрымліваюць ручную працу, уразіла наведвальнікаў.

Яны паглядзелі на такія майстар – класы, як выраб глінянай цацкі ад майстра – кераміста Алены Свідэрскай, паназіралі за працэсам ткацтва Валянціны Сільвановіч, саломапляценнем і вязаннем кручком ад Марыі Шылкоўскай, выразаннем з паперы – выцінанкай, ад Дар’і Шафак.

Майстры працавалі на фоне выстаўкі дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва “Творчасць – дар жанчыны”, што ўразіла наведвальнікаў, узмацніўшы эфект прагляду мастацкіх работ таленавітых удзельніц выстаўкі.

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Previous article 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі
Next article Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202517
Абнаўленне надзеi i абнуленне тугi"
Выданні

Абнаўленне надзеi i абнуленне тугi"

студ 26th, 202216
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415