Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі

140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі

8 мая 2026, 06:35 літаратура 6
140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі

To нe cнeг – тo чapoмxa цвiцe:

Пaдapyнaк вяcны-дaбpaдзeйкi,

To нe cнeг – тo бяpoзкa pacцe,

To нe cнeг – мaтылёчкaў cямeйкa.

To нe шoўк – гэтa pyнь пaд гapoй,

To вяcны мaлaдoй apнaмeнты,

To нe cкapб дapaгi нaд зямлёй –

To пpaмeнняў блiшчaць дыямeнты.

To нe вoдгyкi cтpyн зaлaтыx,

To жaўpoнaк чapye paтaяў;

Ён y cпeвax вяcнoвыx y тыx

Xapacтвo нiў-пaлёў ycxвaляe.

 ЗМІТРОК БЯДУЛЯ .

 

Ён пісаў і лірычныя, поўныя ўзнёслых вобразаў вершы. Але былі ў яго і драматычныя радкі, што на фоне прыгажосці прыроды выяўлялі гаротнае жыццё простых людзей. І, прыйшоў час, калі яго творы набылі патрыятычнасці, ідэйнасці, класавай барацьбы, бо было гэта на пачатку 20 стагоддзя…

Сёлета споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі – паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўцы, удзельніка беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, чальца Інбелкульту…

Самуіл Яўхімавіч Плаўнік нарадзіўся 23 красавіка ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета. Беларускі яўрэй. Мог бы стаць рабінам, але з ешыбота, дзе навучаўся,  яго выгналі за вальнадумства…

Ведаў, дарэчы, шмат моў і ствараў потым на іх: ідыш, іўрыт, беларуская, руская, польская і нямецкая. Публікавацца пачаў з 1910…

Яго творчае атачэнне – Янка Купала (Віленскі перыяд), у Менску жыў на адной кватэры з Максімам Багдановічам, удзельнік “Маладняка”, “Узвышша”… Быў першым рэдактарам краязнаўча-этнаграфічнага часопіса “Наш край”.

Дарэчы, шмат цікавіўся фальклорна-міфалагічнымі вытокамі, пісаў нарысы пра яўрэяў у Беларусі. Удзельнік менскай акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў лістападзе 1926 года.

Аўтар зборнікаў вершаў, аповесцяў і апавяданняў… Перакладчык. Дзіцячы пісьменнік.

Пражыў 55 гадоў. Памёр у Казахстане (1941). Нядаўна быў перапахаваны ў Менску. У лістападзе 2025 года яму быў адкрыты помнік з надпісам на беларускай мове (скульптар – Сяргей Гумілеўскі).

Вось так сцісла – па біяграфіі. Але галоўнае – памятаем, шануецца і… чытаем!

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас