Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На службе роднай мове

На службе роднай мове

4 красавіка 2026, 23:51 ТБМ 71
На службе роднай мове

95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пяткевіча

Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч (30 сакавіка 1931, мястэчка Новы Свержань, Стаўпецкі павет, Наваградскае ваяводства, Польская Рэспубліка – 11 сакавіка 2022, Гародня) – беларускі навуковец у галіне літаратуразнаўства і краязнаўства, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1994).

У 1954 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1957 годзе – аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ.

З 1957 года жыў у Гародні. Працаваў на кафедры літаратуры Гарадзенскага педінстытута імя Я. Купалы ў 1957-1968 гг., на кафедры беларускай літаратуры Гарадзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы ў 1968-1990 гадах (у 1968-1974 гадах – загадчыкам кафедры, з 1978 года – дацэнтам), на кафедры беларускай культуры гэтага ўніверсітэта ў 1990-2006 гадах (у 1991-2001 гадах – загадчыкам кафедры), на кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ў 2006-2013 гадах, на кафедры турызму і культурнай спадчыны ў 2013-2017 гадах.

Быў адным з ініцыятараў надання Гарадзенскаму ўніверсітэту імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, стварэння кафедры беларускай культуры.

Ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (1971), сябар Міжнароднага купалаўскага фонду (1997). Узнагароджаны дзяржаўнымі медалямі.

Старшыня Гарадзенскай арганізацыі “Ветэраны Адраджэння” (2004-2014). Старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” (1989-2001 і з 2005). Вёў на Гарадзенскай абласной студыі тэлебачання штомесячную перадачу “Кнігарня” (1973-1974 і 1976-1989).

Памёр 11 сакавіка 2022 года ў Гародні.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас