Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На Бераставіччыне стартаваў Тыдзень роднай мовы

На Бераставіччыне стартаваў Тыдзень роднай мовы

21 лютага 2026, 19:55 Мова 12
На Бераставіччыне стартаваў Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы праходзіць з 16 па 20 лютага.

У рамках Тыдня ва ўстановах адукацыі Бераставіцкага раёна адбываюцца тэматычныя і выхаваўчыя гадзіны, конкурсы, літаратурныя святы, гасцёўні.

Музей Вавёркі 18 лютага правядзе музейны занятак “Наш скарб – беларуская мова”. 

Бібліятэкі раёна запрашаюць на літаратурныя гульні, беларускамоўныя хвілінкі, кніжныя экспрэсы і віктарыны.

У чытальнай зале Бераставіцкай райбібліятэкі адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “На крылах роднай мовы”. Экспазіцыя прадстаў-ляе новыя выданні, накіраваныя на папулярызацыю і вывучэнне моўных нормаў, даведнікі па беларускай кніжнай спадчыне і гісторыі мовы, творы нашых вядомых паэтаў і пісьменнікаў, у тым ліку гарадзенскіх, кнігі для дзяцяй.

Акрамя гэтага, усе ахвотныя могуць далучыцца да чэленджа “Чытаем беларускае – роднае, сваё!”, які райбібліятэка наладзіла ў сваім акаўнце ў TikTok.

Хочаце праверыць, як ведаеце беларускую мову? Далучайцеся да рэспубліканскай дыктоўкі. Яна пройдзе 20 лютага. Пачатак а 13-й гадзіне. Напісаць дыктоўку можна ў рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.  Яе трансляцыя пройдзе таксама на радыё “Культура” (102.9 FM)і ў анлайн-фармаце на сайце радыё. Увогуле Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі правядзе ў рамках Тыдня роднай мовы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы – ад творчых сустрэч і навукова-практычных сустрэч са студэнтамі і школьнікамі, круглых сталоў, канферэнцый і семінараў  да прэзентацый новых кніжных выданняў.  У прыватнасці, адбудзецца прэзентацыя кніг “Абярнуся я шэрай зязюляй: беларускія народныя балады” і “Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу: беларускія народныя каляндарныя песні з серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі”. Дарэчы, з першымі дзвюма кнігамі серыі можна пазна-ёміцца ў Бераставіцкай райбібліятэцы.

Святлана ГАНЧАРОВА.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас