Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр Васіль Кушнер, заснавальнік і першы галоўны рэдактар “Беларускага гістарычнага часопіса”

Памёр Васіль Кушнер, заснавальнік і першы галоўны рэдактар “Беларускага гістарычнага часопіса”

29 лістапада 2025, 08:20 Гісторыя і краязнаўства 23
Памёр Васіль Кушнер, заснавальнік і першы галоўны рэдактар “Беларускага гістарычнага часопіса”

78 гадовы гісторык пайшоў з жыцця 15 лістапада 2025 года пасля працяглай хваробы.

Ён 18 гадоў (з 1993 па 2011) быў галоўным рэдактарам “Беларускага гістарычнага часопіса” – галоўнага навуковага часопіса краіны па гістарычным профілі.

Васіль Кушнер нарадзіўся ў вёсцы Малыя Жухавічы (цяпер Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы некаторы час працаваў настаўнікам фізкультуры ў Аюцавіцкай васьмігадовай школе (Карэліцкі раён). У 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля службы ў арміі (у 1973 г.) паступіў у аспірантуру Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1977-м абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Ваенна-патрыятычнае выхаванне і падрыхтоўка працоўных Беларусі да абароны Радзімы (1921-1925 гг.)”.

З 1978 па 1980 г. працаваў старшым выкладчыкам гісторыі СССР і дарадцам дэкана інстытута імя Хасэ Марці (горад Камагуэй, Куба). У кастрычніку 1980-га вярнуўся ў Менск. Працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі КПСС Менскага педінстытута, потым (з 1982 года) – дацэнтам.

Ён актыўна выступаў на шматлікіх навуковых канферэнцыях, з’яўляўся старшынём Савета маладых вучоных інстытута.

У 1988 г. перайшоў працаваць у Міністэрства народнай адукацыі БССР, дзе быў да 1992 г. Спачатку быў начальнікам аддзела выкладання грамадскіх навук Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыі, потым – галоўным інспектарам Упраўлення вышэйшых навучальных устаноў і педагагічнай адукацыі.

У канцы 1990-х Кушнер прыняў актыўны ўдзел у праекце “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Быў адным з навуковых кансультантаў, а таксама аўтарам артыкулаў у “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” у 6 тамах (1994-2003) і “Беларускай энцыклапедыі” у 18 тамах (1996-2004).

У 2005 годзе выйшлі з друку вучэбныя дапаможнікі, якія ён дапамагаў рыхтаваць – “Гісторыя Беларусі: у кантэксце сусветных цывілізацый” і “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа: у кантэксце Другой сусветнай вайны”.

Меў больш за 200 публікацый на беларускай, польскай, іспанскай і іншых мовах.

Кушнер працягваў працаваць і выкладчыкам. З 1988 па 2003 быў дацэнтам кафедры гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, з 2003 па 2008 – дацэнтам кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Светлая памяць.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас