Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
16 лістапада – Дзень беларускай лялькі!

16 лістапада – Дзень беларускай лялькі!

21 лістапада 2025, 19:28 Культура 38
16 лістапада – Дзень беларускай лялькі!

Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр куль-туры і народнай творчасці” актыўна праводзяць майстар-класы, ствараюць асабістыя, унікальныя лялькі і калекцыі ў розных тэхніках выканання: кераміка – Алены Свідерскай, роспіс – Дзіны Пешкавай, тэкстыльныя лялькі –  Валянціны Сільвановіч і Марыны Андрушкевіч і тэкстыльныя лялькі Алены Астравух, шпянёвыя лялькі Ірыны Івашкевіч.

Лялькі рэалізуюцца ў сувенірнай краме аддзела рамёстваў, таксама асабістыя калекцыі з’яўляюцца выставачным фондам Дома рамёстваў.

Таксама лялькі з саломы вырабляюць майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Дар’я Шафак і Марыя Шылкоўская.

Майстры актыўна ўдзельнічаць у працэсе на вучэння дзяцей вырабу лялькі з саломы.

Лялька, якая зробленая сваімі рукамі, перадае цяплыню душы і сэрца, добрыя думкі. Зберагаем традыцыі з любоўю да Радзімы!

Батлеечная лялька- не проста лялька, а сапраўдны герой, персанаж. Кожны вобраз адлюстроўвае характар, эпоху, настрой спектакля.

Удзельнікі народнага лялечнага тэатра “Батлейка” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ўдзяляюць значную ўвагу для стварэння вобразаў лялек, якіх у калекцыі ўжо вялікая колькасць. Рэалізацыя задумак- складаны, працаёмкі, але пры гэтым вельмі цікавы працэс. Вынік якога- захапленне гледачоў.

16 лістапада ў філіяле Бердаўскі культурна-досугавый цэнтр ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”  ў Дзень беларускай лялькі адбылася выстава беларускай лялькі і лялькі перавёртыша, а таксама прайшоў майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
Далучайцеся да нас